Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 20—70[4] см, з вертыкальным моцна галінастым коранем. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, галінастае, часам фіялетавага колеру ў ніжняй частцы. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнай формы, з завернутым краем і сцяблоабдымнай асновай. Ніжняе лісце надрэзанае, суцэльнае або выемчаста-зубчастае, звужаецца ў чаранок. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках дыяметрам 2—5[8] см на тонкіх, злёгку апушаных кветаносах. Кветкавыя кошыкі сабраныя ў шчыткападобныя ці мяцёльчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка з рэбрамі і чубком.