Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт
Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт (КНДТУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Kazan National Research Technological University (KNRTU) |
Заснаваны | 1890 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія: Казань |
Сайт | knitu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт (тат. Казан мілі тикшеренү тэхналогія універсітэты, Qazan ilkülәm tikşerenü texnologiə universitetı) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Казань.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя КНДТУ вядзе свой пачатак з Казанскага злучанага прамысловага вучылішча, адкрытага ў 1890 годзе. У 1919 годзе Казанскае прамысловае вучылішча было пераўтворана ў Казанскі політэхнічны інстытут. 13 мая 1930 года на базе хімічнага факультэта Казанскага політэхнічнага інстытута і хімічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага універсітэта быў створаны Казанскі хімічны інстытут, які з 23 чэрвеня 1930 года стаў называцца Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам імя А. М. Бутлерава, а з 23 красавіка 1935 года па снежань 1992 — Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам імя С. М. Кірава (КХТІ).
У 1992 годзе КХТІ быў перайменаваны ў Казанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (КДТУ). У 2010 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.
Рэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА», ўключыла ВНУ ў спіс лепшых вышэйшых навучальных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе яму быў прысвоены рэйтынгавы клас «Е».[1]