Калач-на-Доне
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Калач-на-Доне (руск.: Калач-на-Дону) — горад (з 1951 года) у Расіі, у складзе Калачоўскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 26 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1708 годзе.
Горад размешчаны ў лукавіне Дона, непадалёк ад Цымлянскага вадасховішча, за 80 км на захад ад Валгаграда.
У горадзе размешчаныя суднабудаўнічы, суднарамонтны заводы, рачны порт, нафтабаза, завод металаканструкцый, мэблевая фабрыка і мясакамбінат. Чыгуначная станцыя Данская (канечная на галіне Валгаград-Данская).