Каленік Мішкавіч
Каленік Мішкавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 20 жніўня 1450 | ||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Дзеці | Каленік Каленікавіч[d] і Сенька Каленікавіч[d] |
Каленік Мішкавіч (? — да 20 жніўня 1450) — баярын, набліжаны вялікага князя Свідрыгайлы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Радца Свідрыгайлы, з 1434 года староста звянігародскі і пуціўльскі. Прывілеем ад 17 кастрычніка 1437 года, выдадзеным у Кіеве, атрымаў ад вялікага князя Свідрыгайлы за верную службу, «а нигды не опущеную», многія маёнткі ў Кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні, у т.л. сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах, а таксама маёнтак Чарталесы[1]. Найбольшае значэнне мелі падараваныя землі пад Жытомірам, названыя Слабодзішчам, дзе ў 1-й палове XVI ст. быў пабудаваны замак, а потым заснаваны горад Бярдзічаў, якія сталі з часам Бярдзічаўскім графствам. Гісторыкі звязваюць узнікненне горада Бярдзічава з Каленікам[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Меў сыноў Сеньку (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзьку, Дашку, Івашку (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленіка (згадваецца ў 1457/1458—1488). Ад унука Каленіка, сына Каленіка Каленікавіча — земяніна Тышкі, паходзіць род Тышкевічаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1-15. — Warszawa, 1904—1938.
- Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 681. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Статкевіч-Чагабанаў Анатоль Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова № 7, 2011 Архівавана 22 студзеня 2022.. — С. 81-84.