Калодкі
Выгляд
Вёска
Калодкі
| ||||||||||||||||||||||||
Кало́дкі[1] (трансліт.: Kalodki, руск.: Колодки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 8 двароў, 10 жыхароў[2].
Паблізу Калодкаўскіх азёр, якія ў пачатку XIX стагоддзя называлі возера Бочка і возера Блесна.
У 1622 годзе Калодкі ўваходзілі ў склад маёнтка Смаргонь.
У 1884 годзе адкрываецца «перасоўная» школа граматы.
У 1938 годзе — у Войстамскай вайсковай гміне.
У снежні 1949 года арганізаваны калгас імя Сталіна з цэнтрам у вёсцы Каралеўцы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Нарачанка і яе берагі 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калодкі