Іжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іжскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Іжа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 204
Плошча 233,84 км²
Іжскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

І́жскі сельсавет (да 1970-х Іжанскі) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Іжа.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Іжа — знаходзіцца за 25 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 128 кіламетраў ад горада Мінска.

Іжскі сельсавет мяжуе з Нарачанскім, Любанскім сельсаветамі Вілейскага раёна, Занарацкім сельсаветам Мядзельскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Найбуйнейшыя населеныя пункты — аграгарадок Іжа (420 чал.), аграгарадок Лыцавічы (503 чал.), в. Каралеўцы (92 чал.), в. Слабада (77 чал.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чурлонскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іжскага сельсавета 30 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1447 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1204 чалавекі[5].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1418 чалавек, у тым ліку:

  • Маладзей працаздольнага ўзросту — 191
  • Працаздольнага ўзросту — 748
  • Старэй працаздольнага ўзросту — 479

Колькасць гаспадарак — 693

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Іжскі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:

Вытворчая сфера, паслугі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іжскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
  • Участак «Іжа, Лыцавічы» ДУП «Вілейская ЖКГ»
  • Участак Вілейскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»
  • Пажарна-аварыйна-выратавальны пост № 15, в. Золькі. Кіраўнік — Смаленскі Сяргей Францавіч (2012).
  • ААТ «Чурлёны» (253 работнікі). Агульная плошча сельгасугоддзяў 9106 га, з іх ворыва — 3502 га. Кіраўнік — Міргалоўскі Пётр Мікалаевіч.
  • Фермерская гаспадарка Навасёлка Генадзя Міхайлавіча, в. Баравыя
  • Фермерская гаспадарка Сарокі Вячаслава Пятровіча, в. Лыцавічы
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Іжа
  • Аддзяленне паштовай сувязі, аграгарадок Лыцавічы
  • Электравузел сувязі, Іжа. Кіраўнік — Занкавіч Валеры Віктаравіч.

Сацыяльна-культурная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Ахова здароўя, сацыяльнае абслугоўванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Іжская амбулаторыя
  • Іжская бальніца сястрынскага догляду
  • Лыцавіцкі фельчарска-акушэрскі пункт
  • Іжская аптэка

78 чалавек (2012) знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Ім аказваюць дапамогу 6 сацыяльных работнікаў.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Чурлёнская сярэдняя школа-сад (в. Лыцавічы)
  • Іжская базавая школа-сад.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельскі дом культуры, в. Іжа
  • Сельскі дом культуры, в. Лыцавічы
  • 2 сельскія бібліятэкі

Культавыя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя і цікавыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак XX стагоддзя, знішчаны ў 1980-х гадах)
  • Капліца ў вёсцы Старадубава (1934—1963)

Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудаваная ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.[7]

У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[7]

На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.[8]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 140. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  6. «Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне»(недаступная спасылка) «Рэгіянальная газета»
  7. а б в Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  8. Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць Архівавана 7 красавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  9. а б в Нарачанка і яе берагі 2013.
  10. Как живут заслуженные люди (руск.) // «Советская Белоруссия»
  11. Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015. // Рэгіянальная газета

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 323—385. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]