Муляры (Вілейскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Муляры
|
Му́ляры[1] (трансліт.: Muliary, руск.: Муляры) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў, 52 жыхары.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1938 — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне. 28двароў, 129 жыхароў.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
3 верасня 1949 года сяляне Муляраў аб'ядналіся ў калгас імя Будзённага. На пачатку 1950-х калгас далучыўся да калгаса імя Кірава (цэнтр у вёсцы Золькі).
У 2003 годзе ў вёсцы было 27 двароў, 52 жыхары[2].
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ядвіга Пастарнак, нар. ў 1927 г. Верніца-каталічка, якой у 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў падзячны ліст. Упершыню ў гісторыі такі дакумент быў напісаны папам па-беларуску.[3],[4]
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 370-371. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
- ↑ Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
- ↑ Сюрпрыз для спадарыні Ядвігі // Газета Звязда
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 56-357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
|
|