Кальман Міксат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальман Міксат
Mikszáth Kálmán
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 студзеня 1847(1847-01-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1910(1910-05-28)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ilona Mauks[d]
Дзеці Kálmán Mikszáth[d] і Albert Mikszáth[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, палітык
Гады творчасці 1870—1910
Мова твораў венгерская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ка́льман Мі́ксат (венг.: Kálmán Mikszáth; 16 студзеня 1847, Склабання, Венгрыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1910, Будапешт, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі пісьменнік. Ганаровы член Венгерскай АН1889).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кальман Міксат нарадзіўся 16 студзеня 1847 года ў мястэчку Склабання камітата Ноград, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Велькі-Крціш, Банскабістрыцкі край, Славакія) у сям’і дробнага двараніна. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі горада Рымасабат.

У 1864 годзе пераехаў разам з сям’ёй у гарадок Шэльмецбаня, у 1866 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта. У пачатку 1871 года Кальман Міксат вяртаецца на радзіму і прыступае да юрыдычнай практыкі на дзяржаўнай службе ў гарадку Балашадзьярмат. У гэты ж самы час ён робіць першыя спробы ў літаратурнай сферы. Першыя яго апавяданні, апублікаваныя ў будапешцкай прэсе, поспеху не мелі, хоць адна з яго прац атрымала прыз газеты «Голас праўды». У студзені 1873 года Кальман Міксат пакінуў дзяржаўную службу, і паступіў на працу ў губернскі часопіс, затым некаторы час жыў у Будапешце, з’яўляючыся рэдактарам часопіса народніцкага толку. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі ў 1878 годзе Кальман Міксат пераязджае ў Сегед, дзе цесна супрацоўнічае з мясцовай газетай «Сегед Напла».

З 1879 года быў дэпутатам акругі Ільефальва ў Трансільваніі, з 1892 да смерці быў дэпутатам акругі Фэгэраш. У 1887 годзе як член Ліберальнай партыі Венгрыі быў выбраны ў Нацыянальны сход Венгрыі

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя поспех прынеслі зборнікікі апавяданняў «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамантычнай прозы М. Іокаі. Аўтар рэалістычных з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (18931897), «Аблога Вестэрне» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гістарычнага «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатырычнай завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя апавяданні Міксат пераклаў Я. Васілёнак.

Зноскі

  1. а б Kálmán Mikszáth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kálmán Mikszáth // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Миксат Кальман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б József B., László H. Magyarország kormányai — 5 — Akadémiai Kiadó, 2004. — С. 433, 437. — 549 с. Праверана 10 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]