Перайсці да зместу

Каралеўства Славонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Славонія
харв.: Kraljevina Slavonija
лац.: Regnum Sclavoniae
ням.: Königreich Slawonien
венг.: Szlavón Királyság
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Каралеўства Славонія ў 1751 годзе (жоўты колер). Каралеўства Славонія ў 1849 годзе.

Каралеўства Славонія ў 1751 годзе (жоўты колер).

Каралеўства Славонія ў 1849 годзе.
Каралеўства Славонія ў 1849 годзе.
< 
 >
1699 — 1868

Сталіца Осіек
Мова(ы) Афіцыйныя:
лацінская
(да 1784; 1790–1847),
нямецкая
(1784–1790),
харвацкая
(1847–1868)
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія хрысціянства
Грашовая адзінка Austro-Hungarian gulden[d]
Плошча 9,246 км² (1868)
Насельніцтва 381,480 (1868)
Форма кіравання Манархія
Бан
 • 1848–1859 Ёсіп Елачыч
Гісторыя
 • 26 студзеня 1699 Карлавіцкі кангрэс
 • 15 сакавіка 1848 Рэвалюцыя 1848 года
 • 26 верасня 1868 Пагадненне 1868 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Славонія (харв.: Kraljevina Slavonija; лац.: Regnum Sclavoniae; ням.: Königreich Slawonien; венг.: Szlavón Királyság) — адна з правінцый Габсбургскай манархіі і Аўстрыйскай імперыі, якая існавала з 1699 да 1868 года. Правінцыя ўключала ў сябе паўночныя часткі сучасных рэгіёнаў Славонія (сучасная тэрыторыя Харватыі) і Срэм (сучасная тэрыторыя Сербіі і Харватыі). Паўднёвыя часткі гэтых рэгіёнаў былі часткай Славонскай вайсковай мяжы, якая ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай вайсковай мяжы.

Каралеўства Славонія межавала з Каралеўствам Харватыя на захадзе, Каралеўствам Венгрыя на поўначы і ўсходзе і Асманскай імперыяй на поўдні. Разам з Славонскай вайсковай мяжой тэрыторыя каралеўства складала каля 6600 м². Яна была падзелена на тры графствы: Віравітыца, Пажэга і Срэм. У цэнтры Славонскага караўства размяшчаўся горны ланцуг, а астатняя частка складалася з урадлівых узвышэнняў з вінаграднікамі і фруктовымі дрэвамі і шырокіх раўнін[1].

Каралеўства Славонія было сфармавана з тэрыторый, якія Габсбургская манархія атрымала ад Асманскай імперыі ў выніку Карлавіцкага пагаднення (1699), якое паклала канец Вялікай Турэцкай вайне. Першапачаткова гэта была асобная Габсбургская тэрыторыя з сумеснай ваенна-грамадзянскай адміністрацыяй, якая існавала з 1699 да 1745 года[2]. Жыхары былі вызвалены ад выплаты падаткаў, але былі прывязаны да ваеннай службы[1]. У 1745 годзе была ўведзена поўная грамадзянская адміністрацыя і Каралеўства Славонія ў якасці адной з земляў кароны Святога Іштвана адміністрацыйна была ўключана ў Каралеўства Харватыя і ў Каралеўства Венгрыя. У 1849 годзе Каралеўства Славонія і Каралеўства Харватыя сталі цалкам асобнымі ўстаноўчымі землямі Аўстрыйскай імперыі. У выніку пагаднення з Каралеўствам Венгрыя ў 1868 годзе Каралеўства Славонія было аб'яднана з Каралеўствам Харватыя ў адзінае Каралеўства Харватыя і Славонія, якое знаходзілася пад пратэктаратам кароны Святога Іштвана, але захавала значны ўзровень самакіравання.

Пасля Вялікай Турэцкай вайны Славонія была пакінута ў запусценні, бо з яе тэрыторыі збегла каля 80% даваеннага насельніцтва. Для таго, каб палепшыць дэмаграфічны стан тэрыторыі, людзям, якія збеглі з Славоніі і чыю маёмасць канфіскавалі туркі-асманы, было дазволена вярнуцца на свае землі, калі яны мелі дакументы ўласнасці[3]. Ратуючыся ад асманаў, у Славонію пачалі міграваць перасяленцы з Босніі; у 1691 годзе каля 22300 каталікоў з баснійскай Пасавіны пераехалі ў Славонію[4]. Паводле ацэнак, у 1696 годзе насельніцтва Славоніі складала каля 40 тысяч чалавек, а ўжо ў 1698 годзе яно вырасла да 80 тысяч[5].

Паводле аўстрыйскіх дадзеных аб насельніцтве Славоніі, у 1802 годзе ў правінцыя пражывала каля 148 тысяч каталікоў (51.6%), 135 тысяч праваслаўных (47.2%) і 3500 пратэстантаў (1.2%)[6] .

Паводле іншых статыстычных ацэнак, у 1787 годзе ў грамадзянскай Славоніі жыло 265670 чалавек, а ў 1804–1805 гадах — 286349, але з гэтага ліку былі выключаны духавенства і шляхта. У гэтым перапісу было падлічана толькі мужчынскае насельніцтва: 74671 каталік, 68390 праваслаўных, 1744 кальвіністаў, 97 лютэран і 97160 габрэяў. У графстве Срэм пераважала колькасць праваслаўных хрысціян: 32090 праваслаўных і 12633 каталікі. У двух іншых графствах Славоніі, Пажэзе і Віравітыцы, колькасць каталікоў пераўзыходзіла колькасць праваслаўных.

Каралеўства Славонія, у асноўным, было сельскагаспадарчай зямлёй, таксама як і Каралеўства Харватыя, і было вядома сваёй вытворчасцю шоўку. Найбольш прыбытковымі заняткамі жыхароў былі сельская гаспадарка і развядзенне буйной рагатай жывёлы. На тэрыторыі каралеўства вырошчвалася зерне ўсіх відаў, пенька, лён, тытунь і вялікая колькасць лакрыцы. Апроч таго, выраблялася вялікая колькасць віна, асбліва ў графстве Срэм. У 1857 годзе занятасць у прамысловасці была самай высокай у графстве Осіек — 11.01% — у той час, як 72.3% займаліся сельскай гаспадаркай (у графстве Пажэга сельскай гаспадаркай займаліся 82.9%)[7][1].

Зноскі

  1. а б в Society for the Diffusion of Useful Knowledge: The Penny Cyclopaedia of the Society for the Diffusion of Useful Knowledge, vol 22, p. 100-101
  2. Balkan economic history, 1550-1950: from imperial borderlands to developing nations, John R. Lampe, Marvin R. Jackson, Indiana University Press, 1982, page 63.
  3. Ive Mažuran – Osnivanje vojne granice u Slavoniji 1702. godine, p. 34
  4. Andrija Zirdum – Počeci naselja i stanovništvo brodskog i gradiškog kraja 1698-1991, Slavonski Brod, 2001, p. 23
  5. Andrija Zirdum – Počeci naselja i stanovništvo brodskog i gradiškog kraja 1698-1991, Slavonski Brod, 2001, p. 24
  6. Mladen Lorković, Narod i zemlja Hrvata, reprint, Split, 2005., page 86
  7. Mariann Nagy - Croatia in the Economic Structure of the Habsburg Empire in the Light of the 1857 Census, page 88