Перайсці да зместу

Карл-Маркс-Гоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Карл-Маркс-Гоф
ням.: Karl Marx-Hof
48°14′58″ пн. ш. 16°21′49″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Карл Эн[d]
Дата заснавання 1930
Матэрыял бетон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл-Маркс-Гоф (ням.: Karl-Marx-Hof) — адзін з самых вядомых муніцыпальных жылых дамоў у Вене, размешчаны ў Гайлігенштаце (Heiligenstadt) ў Дзёблінге, 19-м раёне горада.

Дом быў пабудаваны ў 1927—1930 гадах архітэктарам Карлам Энам. Даўжыня Карл-Маркс-Гофа складае 1100 м, так што ён з’яўляецца найдаўжэйшым жылым будынкам у свеце.[3] Карл-Маркс-Гоф працягнуўся на чатыры прыпынкі трамвая.

12—14 лютага 1934 года Карл-Маркс-Гоф быў найважнейшым апорным пунктам лютаўскага паўстання. Ён быў узяты ўрадавымі войскамі на другі дзень баёў з прымяненнем артылерыі.

У 19241930 гадах у Вене, акрамя Карл-Маркс-Гофа, было пабудавана нямала муніцыпальных дамоў, комплексаў і цэлых мікрараёнаў. Сярод іх ёсць і «амаль цёзка па прозвішчы» — Карл-Марк-Гоф (Karl-Mark-Hof), таксама размешчаны ў Дзёблінзе і названы ў гонар венскага муніцыпальнага дзеяча, доктара Карла Марка.

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. [1] Архівавана 27 верасня 2007.