Карл Іванавіч Ландэр
Карл Іванавіч Ландэр | |
---|---|
Karlis Landers | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1937[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | РСДРП |
Асноўныя ідэі | камунізм |
Род дзейнасці | дзяржаўны і партыйны дзеяч. Гісторык і журналіст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Іванавіч Ландэр (17 красавіка 1883, Вергальская воласць, Лібаўскі павет, Курляндская губерня, Расійская імперыя цяпер Павілосцкі край, Латвія — 29 ліпеня 1937) — савецкі дзярж. дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]3 1905 вёў падпольную работу ў Маскве, Пецярбургу, Лібаве, Рызе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. 3 1915 на Заходнім фронце, член латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Член часовага ВРК Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. 3 верасня 1917 старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 9 лістапада 1917 старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 — студзені 1918 — СНК Заходняй вобласці і фронту. Член УЦВК у 1917—1918 і яго Прэзідыума. 3 мая 1918 нарком дзяржаўнага кантролю РСФСР. 3 1920 асобаўпаўнаважаны ВЧК на Паўночным Каўказе і ў Данской вобласці, начальнік асобага аддзела Каўказскага фронту. У 1921 загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Маскоўскага камітэта РКП(б). 3 1922 упаўнаважаны Савецкага ўрада пры замежных місіях дапамогі галадаючым у Расіі, у 1923—1925 член калегіі Наркамата знешняга гандлю СССР, пазней на навукова-літаратурнай і педагагічнай рабоце ў ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Kārlis Landers Latwijas wehsture : kultur-wehsturiski apzerejumi 1 Baltijas senā wehsture. Zemes iekarošana un ordeņa laikmets Peterburgâ Gulbja Apgahdibâ 1908 (лат.)
- Kārlis Landers Latwijas wehsture : kultur-wehsturiski apzerejumi 2 Peterburgâ Gulbja Apgahdibâ 1908 (лат.)
- Kārlis Landers Latwijas wehsture : kultur-wehsturiski apzerejumi 3 Peterburgâ Gulbja Apgahdibâ 1909 (лат.)
- J Jankavs; Kārlis Landers Progresiwo demokratu sinatne latweeschu wehstures jautajumos : kritika par Landera Latwijas wehsturi Rigā : J. Ozolin̦a apgahdibā, 1910 (лат.)
Зноскі
- ↑ Ландер Карл Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ландар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў СССР
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Бальшавікі
- Марксісты
- Народныя камісары РСФСР
- Чэкісты
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Гісторыкі Латвіі
- Нарадзіліся ў Курляндскай губерні