Карл Джэрасі
Карл Джэрасі (ням.: Carl Djerassi, англ.: Carl Djerassi; 29 кастрычніка 1923, Вена, Аўстрыя — 30 студзеня 2015, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны-хімік, пісьменнік, публіцыст, драматург. Першы лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі, уладальнік Нацыянальнага навуковага медаля ЗША і Нацыянальнага медаля ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый, а таксама больш за 20 розных навуковых медалёў і прэмій, носьбіт 32 ступеняў ганаровага доктара ад універсітэтаў з усіх канцоў Зямлі. Камандор ордэнаў «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» і «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай».
З сям’і балгарскага дэрматолага і аўстрыйскага дантыста. Пасля аншлюсу бег з маці ў Лондан, а затым у Сафію да бацькі. Паступіў у Амерыканскі каледж, дзе вывучыў англійскую мову, а ў 1939 годзе прыехаў разам з маці ў Нью-Ёрк. Па пратэкцыі Элеаноры Рузвельт паступіў у каледж, затым у іншы, а потым і ў трэці, які скончыў у 1942 годзе. Працаваў у кампаніі «Ciba», дзе браў удзел у распрацоўцы антыгістамінных прэпаратаў. У 1945 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне хіміі ад Вісконсінскага універсітэта ў Мадысане, і тады ж атрымаў амерыканскае грамадзянства. Зноў паступіў на працу ў «Ciba», а ў 1949 годзе перайшоў у «Syntex», атрымаўшы пасаду намесніка дырэктара па даследаваннях. Займаўся працай над сінтэзам картызону на аснове даступнага ямса. У 1951 годзе разам з Джорджам Розенкранцам і Луісам Мірамонтэсам сінтэзаваў нарэтыстэрон, аналаг гармонаў прогестынаў, якія абараняюць жанчын ад авуляцыі падчас цяжарнасці ў якасці натуральнага супрацьзачаткавага сродку. Запатэнтаваўшы разам з калегамі сваё адкрыццё, Джэрасі стаў адным з вынаходнікаў аральных кантрацэптываў, а інакш — асновы першых у свеце супрацьзачаткавых таблетак. Наступныя даследаванні Грэгары Пінкуса і Джона Рока прывялі да адабрэння таблетак у якасці медыкаментаў і першым продажам у ЗША, што паклала пачатак сэксуальнай рэвалюцыі. У наступныя гады Джэрасі стаў вядомы працамі аб выкарыстанні фізічных метадаў у арганічнай хіміі, аб вывучэнні працэсу біясінтэзу, па даследаванні структуры стэроідаў, алкалоідаў, антыбіётыкаў, ліпідаў і тэрпеноідаў, якім прысвяціў некалькі манаграфій і больш за тысячу артыкулаў. Акрамя гэтага, працаваў над прымяненнем штучнага інтэлекту ў медыка-біялагічных даследаваннях, распрацоўваў сродкі па барацьбе з насякомымі-шкоднікамі. Таксама займаўся літаратурнай і выкладчыцкай дзейнасцю.
Зноскі
- ↑ а б Carl Djerassi // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Carl Djerassi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.theguardian.com/us-news/2015/feb/01/carl-djerassi-chemist-considered-father-of-birth-control-pill-dies-at-age-91-0
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119064138 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 18 жніўня 2024.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/radio4/features/desert-island-discs/castaway/7cc98ea7
- ↑ http://www.independent.co.uk/life-style/health-and-wellbeing/features/how-britain-learnt-to-love-the-pill-1099148.html
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/culture/books/3619243/Diane-Middlebrook.html
- ↑ BBC Programme Catalogue
- ↑ www.ae-info.org
- Асобы
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Сан-Францыска
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Універсітэта Уэйна
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
- Узнагароджаныя медалём Прыстлі
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Памерлі ў Сан-Францыске