Карл Станіслававіч Куркевіч
Карл Станіслававіч Куркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1926 |
Месца нараджэння | Мазыр, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 19 сакавіка 2002 (75 гадоў) |
Месца смерці | Рыга |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | voyskovoy starshina[d] і радавы |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Карл Станіслававіч Куркевіч (17 кастрычніка 1926, Мазыр, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 19 сакавіка 2002, Рыга, Латвія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 кастрычніка 1926 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Беларус. У 1941 годзе скончыў 7 класаў сярэдняй школы[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, ваяваў у складзе партызанскага атрада імя Громава 64-й партызанскай брыгады. У арміі і на фронце з чэрвеня 1944 года на пасадзе аўтаматчыка роты аўтаматчыкаў 515-га стралковага палка. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у Берлінскай аперацыі[1].
Радавы К. С. Куркевіч 4 студзеня 1945 года падчас адбіцця атакі праціўніка ў ваколіцах горада Франкфурт-на-Одэры меткім агнём знішчыў 15 ворагаў. Загадам камандзіра 134-й стралковай дывізіі № 0614 ад 20 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
У ноч на 26 студзеня 1945 года К. С. Куркевіч, дзейнічаючы ў складзе групы захопу на паўночна-заходняй ускраіне горада Франкфурт, імклівым кідком пераадолеў аддкрытую мясцовасць, уварваўся ў дом, дваіх праціўнікаў знішчыў, а дваіх узяў у палон і даставіў у штаб палка. 9 сакавіка 1945 года загадам па 69-й арміі ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
19 красавіка 1945 года, адбіваючы контратаку ворага ў раёне населенага пункта Дэберын, агнём з аўтамата ліквідаваў 18 салдатаў. 20 красавіка 1945 года, вядучы за сабой таварышаў, у раёне вышыні 62,0 падняўся ў атаку і ў ходзе бою знішчыў 13 праціўнікаў, а дваіх захапіў у палон[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1945 года радавы Куркевіч Карл Станіслававіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1950 годзе старшыня К. С. Куркевіч дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Рыга. Працаваў інструктарам вытворчага навучання на Рыжскім тэкстыльным камбінаце. Памер 19 сакавіка 2002 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі[1];
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[1];
- Ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені[1];
- медалі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Рощин И. И. Солдатская слава. Книга 6 М., 1982.
- Слава солдатская. Рига, 1970.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карл Станиславович Куркевич на сайце «Героі краіны»