Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці | |
---|---|
53°39′45″ пн. ш. 23°47′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гродна |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Дэканат Гродна-Захад |
Архітэктар | Аляксандр Адамавіч Штэн |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца на вуліцы Рэпіна, 2.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Капліца[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Horadnia%2C_A%C5%ADgustovak%2C_Kaplica._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%90%D1%9E%D0%B3%D1%83%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%281901-39%29.jpg/220px-Horadnia%2C_A%C5%ADgustovak%2C_Kaplica._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%90%D1%9E%D0%B3%D1%83%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%281901-39%29.jpg)
Гісторыя мясцовай парафіі пачалася ў 1818 годзе, калі генерал Маўрыкій дэ Ласі пабудаваў ва ўласным маёнтку Аўгустовак мураваную капліцу ў стылі класіцызму. Яна была асвечана 29 чэрвеня 1818 года як капліца святых апосталаў Пятра і Паўла.
20 снежня 1818 года па распараджэнні магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча пры капліцы была заснавана філія парафіі гродзенскіх францысканцаў. Праз год Маўрыкій дэ Ласі перадаў капліцу айцам францысканцам.
Капліца ўяўляла сабой кубападобную ратонду пад паўсферычным купалам. Інтэр’ер меў круглы план. У галоўным алтары быў змешчаны абраз Маці Божай у пазалочанай раме, па баках знаходзіліся абразы святога Пятра (злева) і святога Паўла. Над уваходам былі зроблены хоры на 4-х слупах.
Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу.
Касцёл[правіць | правіць зыходнік]
Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай.
10 студзеня 1998 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч уласным дэкрэтам заснаваў новую парафію.
Парафія хутка расла і ў пачатку ХХI стагоддзя востра стала пытанне аб будаўніцтве касцёла. Доўгі час мясцовыя ўлады не давалі дазволу, і пасля пратэстнай акцыі, якая доўжылася з 1 па 6 снежня 2006 года, быў атрыманы ліст аб дазволе на будаўніцтва касцёла[1].
На 2019 год касцёл цалкам збудаваны і вядуцца ўнутраныя працы[2].
Пробашчы[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Шэмет.
Зноскі
- ↑ Парафія Маці Божай Вастрабрамскай (Міласэрнасці) у Гродне (Аўгустовак)
- ↑ КОСТЕЛ ПРЕСВЯТОЙ ДЕВЫ МАРИИ МИЛОСЕРДИЯ В ГРОДНО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 27 студзеня 2020.