Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча (Канстанцінава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча
55°07′24″ пн. ш. 27°30′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у в. Канстанцінаве Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1993—1995 гадах з цэглы на месцы касцёла, зруйнаванага 2 ліпеня 1962 года.

21 лістапада 1995 года кардынал Казімір Свёнтак асвяціў касцёл пад тытулам святога Іасафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны двумя прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны васьміграннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.

Перад касцёлам захавалася званіца 19 ст. Васьміграннае трох’яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя два ярусы мураваныя глухія, трэці драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]