Перайсці да зместу

Каханавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Каханавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 575 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовыя індэксы
211625
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210847066
Каханавічы на карце Беларусі ±
Каханавічы (Беларусь)
Каханавічы
Каханавічы (Віцебская вобласць)
Каханавічы

Каха́навічы[1] — аграгарадок у Беларусі, каля рэк Бярозаўка і Водзьга[2]. Цэнтр сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 600 чал. (2010). Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 194 км ад Віцебска[3], на скрыжаванні аўтамабільных дарог на Верхнядзвінск, Расоны, граніцу з Расіяй.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Каханавічы згадваюцца ў XVII стагоддзі як уладанне Лавейкаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. Каля 1628 года Крысціна Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Фларыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля 1710 года іхняя адзіная дачка Марыяна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка мясцовасць перайшла да яго сына Яўстаха, які разам са сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каханавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. Мястэчка знаходзілася ва ўладанні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі пабудаваў тут каталіцкую капліцу Маці Божай. У другой палове XIX стагоддя ў мястэчку было 26 двароў, працавалі бальніца і школа.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Каханавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня паселішча было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

  • XIX стагоддзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), з іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысціян 6 муж. і 5 жан., мяшчан-хрысціян 2 муж. і 3 жан., мяшчан-іўдзеяў 76 муж. і 87 жан., сялян памешчыцкіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[4]; 1883 год — 272 чал.[5]
  • XX стагоддзе: 1904 год — 24 чал.[6]; 1998 год — 276 двароў, 609 жыхароў[3].
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 600 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  3. а б БелЭн 1999.
  4. Соркіна 2010.
  5. SgKP 1883.
  6. Памяць. Верхнядзвінскі раён 2000.