З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацямятка каціная [ 3] [ 4] (Nepeta cataria ) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ).
Кацямятка каціная, маліса, мяліса[ 5] ,[ 6] , лясная крапіва[ 7] [ 8] .
Шматгадовая травяністая расліна 35—100 см вышынёй. Расліна коратка шаравата густа апушаная. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае каля асновы. Лісце на доўгіх чаранках, трохкутна яйкападобнае, буйна-гародкава-зубчастае. Суквецці густыя, цыліндрычныя. Чашачка 4,5—6 мм даўжынёй. Вяночак бялёсы, 5,5—9 мм даўжынёй[ 4] . Ніжняя губа даўжэйшая за верхнюю.
Від распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы), праз Заходнюю і Цэнтральную Азію ў Карэі; натуралізаваны ў паўночнай Еўропе, ЗША , Канадзе , Новай Зеландыі , на Далёкім Усходзе Расіі , Аргенціне[ 9] [ 10] [ 11] .
Ва Украіне від расце ў хмызняках, на лясных палянах, схілах, пустазельных месцах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі; меданосная, эфіраалейная расліна[ 4] .
Від Кацямятка каціная уваходзіць у род Nepeta сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ) парадку Ясноткакветныя (Lamiales ).
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наукова думка, 1987. — С. 304. (руск.) (укр.)
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь — Спб, 1878.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
↑ Euro+Med Plantbase (нявызн.) . Праверана 11.04.2019. (англ.)
↑ Plants of the World Online — Kew Science (нявызн.) . Праверана 11.04.2019. (англ.)
↑ Germplasm Resources Information Network (нявызн.) . Праверана 11.04.2019. (англ.)
Котовник кошачий : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)