Качэрыл Раман Нараянан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Качэрыл Раман Нараянан
малаял.: കോച്ചേരില്‍ രാമന്‍ നാരായണന
прэзідэнт Індыі[d]
25 ліпеня 1997 — 25 ліпеня 2002
Папярэднік Шанкар Даял Шарма
Пераемнік Абдул Калам
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
21 жніўня 1992 — 24 ліпеня 1997
Папярэднік Шанкар Даял Шарма
Пераемнік Krishan Kant[d]
Member of the 9th Lok Sabha[d]
2 снежня 1989 — 13 сакавіка 1991

Нараджэнне 27 кастрычніка 1920(1920-10-27)[1][2][…]
Смерць 9 лістапада 2005(2005-11-09)[1][2][…] (85 гадоў)
Жонка Usha Narayanan[d]
Дзеці Chitra Narayanan[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Качэрыл Раман Нараянан (27 кастрычніка 1920, Перумтанам, Ужавур, Траванкор, Брытанская Індыя (сучасная акруга Катаям, штат Керала — 9 лістапада 2005, Нью-Дэлі) — прэзідэнт Індыі з 25 ліпеня 1997 па 25 ліпеня 2002 года. Першы недатыкальны і малаялі на гэтай пасадзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай сям’і лекара традыцыйнай індыйскай медыцыны. Скончыў універсітэт Траванкора, дзе атрымаў ступень магістра па англійскай літаратуры. Працаваў журналістам, аднойчы правёў інтэрв’ю з Махатмай Гандзі. У 1945 годзе выправіўся ў Англію, дзе паступіў у Лонданскую школу эканомікі. Падчас пражывання ў Лондане здымаў адну кватэру з Вірасамі Рынгаду, будучым 1-м прэзідэнтам Маўрыкія. Пасля вяртання ў Індыю ў 1948 годзе паступіў на дыпламатычную службу. Працаваў у пасольствах у М’янме, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і В’етнаме. У 1967—1969 гадах быў паслом Індыі ў Тайландзе, у 1973—1975 гадах — у Турцыі, у 1976—1978 — у КНР, у 1980—1984 — у ЗША. У 1984 годзе па запрашэнні Індзіры Гандзі паспяхова выставіў сваю кандыдатуру на выбарах у Лок Сабха, пасля ўдала пераабіраўся.

Ва ўрадзе Раджыва Гандзі быў малодшым міністрам планавання (1985), замежных спраў (1985—1986), навукі і тэхналогій (1986—1989). У 1992 годзе быў вылучаны партыяй Джаната дал і камуністычным Левым фронтам на пасаду віцэ-прэзідэнта пры Шанкары Шарме, падтрыманы ІНК і аднагалосна абраны. 17 ліпеня 1997 года быў абраны прэзідэнтам пры падтрымцы ўсіх палітычных партый (акрамя ультраправай Шыў сена), з вялікай перавагай перамогшы адзінага канкурэнта; уступіў у пасаду 25 ліпеня. На пасадзе прэзідэнта неаднаразова звяртаўся да нацыі і парламента і крытычна ацэньваў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і выказваў незадавальненне ростам гвалту ў грамадстве. У 2002 годзе разглядаўся варыянт яго вылучэння на другі тэрмін, аднак альянс на чале з партыяй Бхарата джаната не падтрымаў яго і высунуў кандыдатуру Абдула Калама, які і стаў прэзідэнтам.

У 2004 годзе прыняў удзел у Сусветным сацыяльным форуме ў Мумбаі. Памёр 9 лістапада 2005 года ад пнеўманіі і нырачнай недастатковасці. Быў крэміраваны на наступны дзень з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Пасля яго смерці быў створаны фонд KRNF ў падтрымку яго ідэй і палітыкі.

Зноскі

  1. а б Kocheril Raman Narayanan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kocheril Raman Narayanan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag