Кепска будзе!
Кепска будзе! | |
---|---|
Аўтар | Францішак Багушэвіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1891 |
Апублікаваны ў | Дудка беларуская |
Месца публікацыі | Кракаў |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Ке́пска бу́дзе!» (лацін.: Kiepska budzie!) — паэма Францішка Багушэвіча. Упершыню апублікаваная ў «Дудцы беларускай» (1891).
Ігар Запрудскі называе твор паэмай-прыпавесцю[1]. Максім Гарэцкі характарызаваў гэтую паэму як «самы эпічны твор усёй беларускай паэзіі»[2].
Вобразы
[правіць | правіць зыходнік]Аліндарка, галоўны герой паэмы, з’яўляецца персаніфікацыяй Беларусі[1][3]. Да таго ж, на думку Ігара Запрудскага, паэт у сваім творы ўзнаўляе айчынную гісторыю:
Маці, якая рана памірае, — Русь ці Кіеўская Русь, бацька, што трагічна сканаў, “устраміўшы ў плот галоўку”, — Літва ці ВКЛ, кума ці хросная маці — праваслаўе, да якога аўтар ставіўся крытычна, спагадлівая цётка — уніяцкая царква, што “незадоўга змёрла”, “як за сына” адпусціўшы Аліндарку да клапатлівага айчыма — Польшчы. Якраз з-за пасынка айчым таксама трапляе ў астрог, як Польшча з Беларуссю ў расійскую няволю. У такім выпадку, будучыня для творцы бачылася так: Польшча, як і айчым, адразу становіцца вольнай, а затым дамагаецца свабоды і прызнання для Беларусі (Аліндаркі)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Запрудскі, І. Евангелле ад Мацея, або Таямніцы творчасці Францішка Багушэвіча // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — 2001. — В. 1. — С. 30.
- ↑ Гарэцкі М. Ф. Багушэвіч // Гісторыя беларускае літэратуры. — Вільня: „Віленскае Выдавецтва“ Б. Клецкіна, 1921. — С. 111.
- ↑ Шаладонаў, І. Сімвалічны код, альбо Новае прачытанне паэмы «Кепска будзе» // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 19 сакавіка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарэцкі М. Ф. Багушэвіч // Гісторыя беларускае літэратуры. — Вільня: „Віленскае Выдавецтва“ Б. Клецкіна, 1921. — С. 105—117. — 208 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шаладонаў, І. Сімвалічны код, альбо Новае прачытанне паэмы «Кепска будзе» // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 19 сакавіка
- Запрудскі, І. Евангелле ад Мацея, або Таямніцы творчасці Францішка Багушэвіча // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — Мінск: 2001. — В. 1. — С. 21—31.