Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе
Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе
Klagenfurt am Wörthersee
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе (ням.: Klagenfurt am Wörthersee, бав.: Klångfurt am Werthasee, славенск.: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасць жыхароў Клагенфурта перавышае 92 тысячы чалавек, з іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на рацэ Глан у альпійскай даліне Дравы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Герман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клагенвурт адносяцца да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадах Клагенфурт атрымаў гарадскія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазней — яго сталіцай.
Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Сярод выдатных мясцін Клагенфурта найбольшае значэнне мае стары горад з сваімі цэнтральнай плошчай Альтэр-Плац, фантанам у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунен, а таксама возерам Вёртэрзэе, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недалёка ад Клагенфурта знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размяшчаецца ўніверсітэт Клагенфурта.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Інгеборг Бахман, аўстрыйская пісьменніца
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гарадамі-пабрацімамі Клагенфурта з'яўляюцца:
|
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе
- Афіцыйная старонка (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў
- Марыя-Ларэта Архівавана 20 чэрвеня 2008. (ням.)