Перайсці да зместу

Котарасль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Котарасль
руск. Которосль
Котарасль у Яраслаўлі
Котарасль у Яраслаўлі
Характарыстыка
Даўжыня 126 км
Басейн 6 370 км²
Расход вады 30 м³/с (Гаўрылаў-Ям)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Усцье і Вёкса
 • Вышыня 93 м
 • Каардынаты 57°14′43″ пн. ш. 39°31′11″ у. д.HGЯO
Вусце Горкаўскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне Яраслаўль
 • Вышыня 84 м
 • Каардынаты 57°36′58″ пн. ш. 39°54′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Горкаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіён Яраслаўская вобласць
Код у ДВР 08010300212110000010644
physical
Котарасль
Котарасль
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Котарасль (руск.: Ко́торосль) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, працякае па Растоўскім, Гаўрылаў-Ямскім і Яраслаўскім раёнах і гарадской акрузе Яраслаўль Яраслаўскай вобласці. Утвараецца ад зліцця дзвюх рэк — Усцья і Вёксы. Правы прыток ракі Волгі, упадае ў яе на 2623 км ад вусця. Даўжыня — 126 км (разам з Вёксай — 132 км), плошча басейна — 6370 км². Сярэднегадавы расход вады ў горадзе Гаўрылаў-Ям — 30 м³/с. Найбуйнейшыя прытокі — Лахасць (правы) і Пахма (левы). На рацэ размешчаны горад Гаўрылаў-Ям, пасёлак гарадскога тыпу Красныя Ткачы і (пры ўпадзенні ў Волгу) горад Яраслаўль.