Краснапольскі раён (Полацкая акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснапольскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 11 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснаполле
Дата ўтварэння 3 ліпеня 1925
Дата скасавання 4 жніўня 1927
Насельніцтва (1925) 22 319
Плошча 1,26 тыс.

Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19251927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Краснаполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 1925 года Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі, яго цэнтр перанесены са станцыі Дрэтунь у сяло Краснаполле[1]. Раён уключаў 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы перададзены Полацкаму раёну; Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі сельсаветы — Расонскаму раёну.

Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 304

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)