Перайсці да зместу

Крывіч (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Крывіч»
Вокладка часопіса. №1, 1923.
Вокладка часопіса. №1, 1923.
Тып часопіс
Краіна
Рэдактар Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі і Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Заснавана чэрвень 1923
Спыненне публікацый сакавік 1927
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж
Лагатып Вікікрыніц Крывіч у Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Крывіч», «Kryvič» — беларускі літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1923 па сакавік 1927 у Коўне на беларускай мове.

Рэдактары Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Часопіс ставіў за мэту «ня толькі абслужыць у роднай мове духовыя вымаганьні сярэдняга беларускага інтэлігента, але і прылажыць усіх высілкаў да адшуканьня шляхоў к самавызначэньню Беларусі ў сферы духовасьці» (1923, № 1). Вызначаўся разнастайнай тэматыкай, змястоўнасцю публікацый. Меў раздзелы: літаратурны (творы беларускага пісьменства, пераклады, пераважна адаптаваныя, з іншых моў), навукова-крытычны (шматлікія даследдванні ў галіне беларусазнаўства) «запіскі» (розныя звесткі пра беларусаў і іх гісторыка-культурную спадчыну), інфармацыйны (бібліяграфічныя агляды і водгукі). Змяшчаў агляды грамадска-палітычнага і нацыянал-культурнага жыцця беларусаў у БССР, Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і іншых. Закранаў пытанні гісторыі нацыянальнай культуры і асветы. Апублікаваў артыкулы пра Ф. Скарыну, Л. і С. Зізаніяў, А. Міцкевіча, Ф. Дастаеўскага; навуковы працы па мовазнаўстве Я. Станкевіча, па кнігазнаўстве А. Шлюбскага, літаратурна-крытычнае даследвванне А. Узнясенскага, пра паэтычную спадчыну М. Багдановіча; вершы Багдановіча, Цёткі; пераклады з Бібліі, твораў Ю. Аха, І. Білюнаса, Г. Гашптмана, С. Інгмана, Р. Куплінга, Р. Тагора, А. Талстога, О. Уайльда, А. Франса і іншых. Аўтар большасці матэрыялаў В. Ластоўскі, у іх ліку аповесць “Лабірынты”, артыкулы пра першабытную і сярэдневяковую айчыную гісторыю, успаміны пра Багдановіча, уражанні ад Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага праваісу і азбукі ў Мінску ў 1926, слоўнікавыя матэрыялы, тэрміналагічная лексіка па анатоміі, фізіялогіі, батаніцы, лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі (апрацаваны разам з Т. Іваноўскім, Дуж-Душэўскім). Асвятляў дзейнасць Камітэта паняволеных Польшчай нацый у Парыжы і Жэневе, выступаў супраць разгрому рэжымам Ю. Пілсудскага ў 1927 Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Змяшчаў рэцэнзіі на кнігі і часопісы, выдадзеныя на Беларусі.

Вокладка часопіса. №1, 1926.

Выйшла 12 нумароў. Выданне спынілася з пераездам В. Ластоўскага ў БССР.