Крынкаўскі раён
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%28%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_1940%29.svg/220px-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96_%28%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_1940%29.svg.png)
Крынкаўскі раён. існаваў у БССР у 1940—1944. Утвораны 15 студзеня 1940 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Крынкі. Плошча 0,9 тыс. км2 (1941). Падзяляўся на 13 сельсаветаў:
- Алекшыцкі
- Вялікабераставіцкі
- Галынкаўскі
- Глебавіцкі
- Гуранскі
- Данілкаўскі
- Ёдкавіцкі
- Крушынянскі
- Крынкаўскі
- Макаравецкі
- Малабераставіцкі
- Хамантоўскі
- Эйсмантаўскі.
20 верасня 1944 у сувязі з перанясеннем цэнтра раёна ў г.п. Вялікая Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Крынкаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 278.