Крыштаф Кішка
Выгляд
Крыштаф Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Войцех Ракоўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Ян Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1590 | ||||||
Смерць | 1646 | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Кішка | ||||||
Маці | Альжбета Сапега | ||||||
Жонка |
Рэгіна Галоўчынская Алена Леснявольская |
||||||
Дзеці | Альжбета, Кацярына, Ганна Канстанцыя | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва |
Крыштаф Кішка (? — 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Чашнік вялікі літоўскі (1632—1636), ваявода мсціслаўскі (1636—1639) і віцебскі з 1639. У 1638 стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. Быў прыхільнікам Радзівілаў.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Януша, і Станіслава.
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і ўдавой Пятра Тышкевіча. Меў з ёй дачок Альжбету (жонка Тамаша Жыжэмскага), Кацярыну (жонка Якуба Керлы) і Ганну Канстанцыю (стала манашкай). Пасля смерці першай жонкі ўзяў другі шлюб з Кацярынай Жылінскай, дзяцей ад другога шлюбу не меў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Кішкаў Архівавана 21 верасня 2013.