Перайсці да зместу

Куршы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Куршы (аг.-усх.-слав.: корсь) — заходнебалцкае племя, якое жыло на паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, пераважна захадзе сучаснай Латвіі і Літвы ў колішняй Куроніі.

Упершыню куршы згаданы ў канцы 9 ст. У 8—10 ст. у куршаў адбываўся працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Апроч земляробства і жывёлагадоўлі, займаліся рыбалоўствам, паляваннем, рамёствамі і гандлем. У 7—8 ст. змагаліся з экспансіяй скандынаваў, якія захапілі частку ўзбярэжжа куршскай тэрыторыі. Адбіўшы нарманскую плынь, куршы сталі здзяйсняць напады на Швецыю і Данію. Нягледзячы на працяглую барацьбу (1210—1267), куршы трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.

Да пачатку 17 ст. куршы цалкам зліліся з латгаламі і земгаламі, а таксама літоўцамі.

  • История Латвийской ССР. — Т. 1. — Рига, 1952.