Лабрыс
Лабрыс (стар.-грэч.: λάβρυς) — двухбаковая сякера.
Двухбаковыя сякеры шырока ўжываюцца пераважна лесарубамі. Аднак яны вядомы і як халодная зброя. Ужо на старажытным Блізкім Усходзе, Малой Азіі і на Балканскім паўвостраве лабрыс з'яўляўся сакральным сімвалам і меў рытуальнае значэнне.
Лабрысы і іх выявы знойдзены пры археалагічных даследаваннях палацаў мінойскай цывілізацыі. Цырыманіяльны або папросту сімвалічны характар выкарыстання такіх сякер вызначаўся вялікімі памерамі. Артур Джон Эванс і яго паслядоўнікі тлумачылі мінойскі лабрыс як сімвал вялікай багіні-маці, якая на іх думку шанавалася мясцовым насельніцтвам. У наш час сама тэорыя існавання такога культу сярод мінойцаў аспрэчваецца. Тым не менш, лабрыс часцяком працягваюць атаясамляць з жаночым сімвалам. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што мінойскі лабрыс спарадзіў слова "лабірынт" (спярша яно азначала крыцкі палац, дзе жыў пачварны людаед Мінатаўр). Рытуальнымі лабрысамі на Крыце карысталіся і ў пазнейшыя часы.
У класічнай Старажытнай Грэцыі лабрыс лічыўся адным з атрыбутаў культу Зеўса з Карыі. Фракійскія валадары выкарыстоўвалі яго як сімвал сваёй улады.
З XX стагоддзя сімвалічнае ўжыванне лабрысу стала значна больш шырэйшым. Ім карысталіся грэчаскія і французскія нацыяналісты (паводле сярэднявечнага міфу, франкі паходзілі ад траянцаў). Як сімвал жаночай улады лабрыс прысутнічае на атрыбутах прадстаўніц лесбійскіх фемінісцкіх рухаў. Лабрыс надзвычай папулярны сярод неапаганцаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Arthur John Evans, «Minoan Civilization at the Palace of Knosses» Архівавана 16 чэрвеня 2013.
- N.S. Gill, Ancient / Classical History Glossary — Labrys Архівавана 14 лютага 2013.
- Anna Kouremenos, The labrys in Roman Crete: the iconography of a flexible symbol
- Symbols of the Gay, Lesbian, Bisexual, and Transgender Movements
- Qualia Folk Архівавана 30 верасня 2012.