Перайсці да зместу

Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 168

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лагер № 168 — адзін з лагероў НКУС, які знаходзіўся ў Масюкоўшчыне. З'яўляўся часткай лагернай сістэмы для ваеннапалонных армій гітлераўскай кааліцыі і інтэрніраваных грамадзян Германіі. Заснаваны летам 1944 г. на месцы былога лагера савецкіх ваеннапалонных. Першымі зняволеннымі лагера былі ваеннапалонныя Вермахта, якіх узялі ў палон пад Мінскам. Пасля гэтага лагер актыўна папаўняўся новымі партыямі ваеннапалонных.

Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі. Так лагер № 168 стаў папаўняцца грамадзянскімі асобамі.

У 1945 г. ў лагеры № 168 памерла 237 палонных. Памерлых хавалі на ўскраіне лагера. На красавік 1946 г. усяго ў лагеры знаходзілася 22594 чал[1].

Палонныя і інтэрніраванныя выкарыстоўваліся пры адбудове і пабудове такіх аб'ектаў, як МАЗ і МТЗ (7500 чал.), завод імя Кірава (1200 чал.), Тэатр оперы і балета (1500 чал.), Акадэмія навук (800 чал[2].), завод імя Вавілава, частку цяперашняга пр. Незалежнасці[3][4], Асмалоўка.

Рэпатрыяцыя пачалася ў 1947 г. Немцам і іншым інтэрніраваным, якія вярталіся на радзіму, плацілі грошы за выкананую справу, але яны не мелі права вывозіць грошы за тэрыторыю СССР мусілі іх «атаварыць» на месцы[5][6]. Апошнімі пакінулі лагер у канцы верасня 1955 г. асуджаныя за вайсковыя злачынствы, якіх памілаваў урад СССР. Могілкі ваеннапалонных і інтэрніраваных у Масюкоўшчыне, былі знішчаны як і іншыя 77 такіх могілак на Беларусі[7][8]. Частка пахаваных там перанесена на зборныя моглікі у ХХІ ст.

Зноскі

  1. НАРБ, 4-29-331, л. 35 цыт. па: О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 Архівавана 5 жніўня 2017.//Минск старый и новый
  2. А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 396
  3. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  4. А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375
  5. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  6. О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 Архівавана 5 жніўня 2017.//Минск старый и новый
  7. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  8. О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 Архівавана 5 жніўня 2017.//Минск старый и новый