Перайсці да зместу

Лазер (дэпартамент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазер
Lozère
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Лазер на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 48
Рэгіён: Лангедок — Русільён
Прэфектура: Манд
Супрэфектуры: Фларак
Кантонаў: 25
Камун: 185
Прэзідэнт
генеральнага савета
:
Жан-Поль Пурк'е
Статыстыка
Насельніцтва 100-е месца
 -1999 год 73,5 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 14 чал/км²
Плошча: 5167 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лазе́р (фр.: Lozère, акс.: і катал.: Losera) — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лангедок-Русільён. Парадкавы нумар 48. Адміністрацыйны цэнтр — Манд. Насельніцтва 73,5 тыс. чалавек (100-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 года).

Плошча тэрыторыі 5167 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Ло, Тарн.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 25 кантонаў і 185 камун.

Лазер — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 года. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад гары Лазер.