Лайнцэр Ціргартэн
Выгляд
Лайнцэр Ціргартэн | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Сайт | wien.gv.at/umwelt… (ням.) |
Лайнцэр Тыргартэн (ням.: Lainzer Tiergarten) — запаведнік, размешчаны на паўднёвым захадзе Вены. Ён мае плошчу ў 24,50 км², прыкладна 80% якой пакрыта лесам. Заснаваны ў 1561 годзе як абгароджаныя паляўнічыя ўгоддзі для сям'і Фердынанда I. З 1919 года, Лайнцэр Тыргартэн адкрыты для свабоднага наведвання.
Назва паходзіць ад Lainz — раёна ўнутры Хітцынга, 13-га адміністрацыйнага раёна Вены, і Tiergarten, што азначае «заапарк» (літ. «сад звяроў»). Аднак, Лайнцэр Тыргартэн не з'яўляецца заапаркам у звычайным разуменні гэтага слова.
Бо́льшаячастка запаведніка размешчана ў Хітцынге, у межах Вены, але невялікая частка адносіцца да Лаб-ім-Вальдэ ў Ніжняй Аўстрыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лайнцэр Тыргартэн
- Афіцыйны сайт