Леанід Іванавіч Сядоў
Сядо́ў Леанід Іванавіч[7] (руск.: Леонид Иванович Седов; 14 лістапада 1907 — 5 верасня 1999) — вучоны ў галіне механікі і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1938), прафесар (1938), акадэмік Акадэміі навук СССР (1953, член-карэспандэнт з 1946), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Растоў-на-Доне ў сям’і інжынера. У 1924 годзе паступіў на педагагічны факультэт Паўноча-Каўказскага ўніверсітэта, дзе таксама працаваў лабарантам[8]. У 1926 годзе Л. І. Сядоў пераехаў у Маскву, дзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1930[7][9] (1931[8]) годзе. Адначасова ў 1927—1930 гадах працаваў лабарантам, затым выкладчыкам фізікі на рабфаку ўніверсітэта[8]. У 1930—1947 гадах Л. І. Сядоў — старшы інжынер, намеснік начальніка гідрадынамічнай лабараторыі Цэнтральнага аэрагідрадынамічнага інстытута імя М. Я. Жукоўскага. У 1930—1935 гадах асістэнт, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута імя Серго Арджанікідзэ[8]. З 1937 года выкладаў у МДУ — з 1937 года прафесар, загадчык аддзялення механікі механіка-матэматычнага факультэта ў 1937—1999 гадах, загадчык кафедры гідрамеханікі ў 1951—1999 гадах. У 1945—1987 гадах Л. І. Сядоў працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР — старшы навуковы супрацоўнік у 1945—1953 гадах, загадчык аддзела механікі ў 1953—1987 гадах. У 1947—1949 гадах начальнік аддзела, намеснік начальніка па навуковай рабоце НДІ-1 (сучасны Маскоўскі інстытут цеплатэхнікі). У 1947—1955 гадах Л. І. Сядоў намеснік начальніка па навуковай рабоце Цэнтральнага інстытута авіяцыйнага маторабудавання імя П. І. Баранава.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 200 навуковых прац па гідрааэрадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, тэорыі выбуху, фізічнаму мадэляванню, астрафізіцы, тэорыі поля і тэорыі адноснасці. Сфармуляваў агульную пастаноўку задач аб удары абсалютна цвёрдых і дэфармаваных цел аб ваду. Распрацаваў метады пастаноўкі і вырашэння задач механікі, матэматычную тэорыю глісірвання з улікам важкасці вадкасці, рацыянальную тэорыю палёту ракеты з улікам знешняга супраціўлення і характэрных асаблівасцей звышгукавых струменяў ваыцякаючых газаў. Атрымаў арыгінальныя вынікі ў агульнай тэорыі будовы стацыянарных і пераменных зорак, цэфеід, выбухаў новых і звышновых зорак. Даў дакладнае рашэнне задаачы аб магутным выбуху.
Сярод апубликаванага:
- Эффективные решения некоторых задач для гармонических функций // ДАН СССР, 1937, т. 16, № 1 (разам з М. В. Келдышем);
- О некоторых неустановившихся движениях сжимаемой жидкости // ПММ, 1945, т. 9, вып. 4;
- Движение воздуха при сильном взрыве // ДАН СССР, 1946, т. 52, № 1;
- Методы подобия и размерности в механике. — 7-е издание. — М.: Наука, 1972. — 440 с.: ил.; 22 см;
- Мысли об учёных и науке прошлого и настоящего. — М.: Наука, 1973. — 119 с.: портр.; 20 см;
- Размышления и науке и об ученых. — Москва : Наука, 1980. — 440 с.: ил.; 21 см.0;
- Основы макроскопических теорий гравитации и электромагнетизма (1989, у сааўтарстве);
- Механика сплошной среды (учебник в 2-х томах). — 6-е изд. — СПб.: Лань, 2004. — 528 с. + 560 с.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе Расійскі нацыянальны камітэт па тэарэтычнай і прыкладной механіцы РАН і Знешнеэканамічнае закрытае акцыянернае таварыства «Интерпрофавиа» заснавалі прэмію імя акадэміка Л. І. Сядова, якая прысуджаецца штогод за выдатныя дасягненні ў галіне механікі вадкасці і газу і агульных асноў механікі суцэльны асяроддзя[10].
Да 95-годдзя з дня нараджэння вучонага ў НДІ механікі МДУ адкрыты мемарыяльны кабінет-музей, у якім прадстаўлены арыгіналы рукапісаў, кнігі з асабістай бібліятэкі, фатаграфіі Л. І. Сядова[10].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Большая российская энциклопедия. Электронная версия — Большая российская энциклопедия, 2016. Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ Leonid Sedow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leonid Iwanowitsch Sedow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Седов Леонид Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Седов Леонид Иванович (руск.) // Музей гісторыі МФТІ
- ↑ ВСЭ 1976.
- ↑ а б Летопись Московского университета (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. М. Сядо́ў Леанід Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 336. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Седо́в Леонид Иванович / Коробейников В. П., Куликовский А. Г. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 168. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Седов Леонид Иванович // Летопись Московского университета (руск.)
- Профіль Леаніда Іванавіча Сядова на афіцыйным сайце РАН
- Седов Леонид Иванович // Архивы РАН (руск.)
- Седов Леонид Иванович (руск.) // Сайт Матэматычнага інстытута імя У. А. Сцяклова РАН
- Седов Леонид Иванович (руск.) // Музей гісторыі МФТІ
- Седов Леонид Иванович Донская государственная публичная библиотека (руск.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выкладчыкі Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі МФТІ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Правадзейныя члены РАН
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Леапальдзіны
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Узнагароджаныя медалямі ВДНГ СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Расіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Механікі СССР
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Расіі
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Вынаходнікі СССР
- Аўтары падручнікаў