Леанід Дзямідавіч Лагун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Дзямідавіч Лагун
Род дзейнасці лётчык, штурман
Дата нараджэння 3 верасня 1935(1935-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2020(2020-01-25) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларуская ССР Беларусь
Бацька Дзямід Паўлавіч Лагун
Маці Акуліна Тарасаўна Лагун
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны штурман СССР
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леані́д Дзямі́давіч Лагу́н (3 верасня 1935, Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць, БССР — 25 студзеня 2020, Мінск[1]) — беларускі савецкі адзіны сцяг-штурман беларускай ГА, першы галоўны штурман Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіцыі (1973—1986), ганаровы ветэран рэактыўнай авіяцыі, заслужаны штурман СССР (1984), ветэран працы СССР.

Быў адным з двух беларусаў, якія атрымалі званне заслужанага штурмана СССР, адзіным сцяг-штурманам грамадзянскай авіяцыі і першым Галоўным штурманам грамадзянскай авіяцыі БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 верасня 1935 года ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Вялікай Сліве і паступіў у Шадрынскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. Пасля яго заканчэння ў 1957 годзе атрымаў спецыяльнасць штурмана франтавой авіяцыі і быў накіраваны на курсы перападрыхтоўкі штурманаў для далёкай авіяцыі ў горад Разань, дзе асвоіў тыпы самалётаў Ту-4 і Іл-28.

Па сканчэнні курсаў у 1958 годзе быў накіраваны ў 104-ы аб’яднаны авіяцыйны атрад ГУУС пры Беларускім тэрытарыяльным упраўленні грамадзянскага паветранага флоту (БТУГВФ) на пасаду штурмана карабля самалётаў: Лі-2, Іл-14, Ан-10, дзе прапрацаваў да 1963 года.

У 1963—1967 гадах навучаўся ў Акадэміі грамадзянскай авіяцыі і атрымаў кваліфікацыю інжынер-штурмана. Па заканчэнні акадэміі накіраваны ў Беларускае ўпраўленне Грамадзянскай Авіяцыі (БУГА) на пасаду штурмана-інструктара 7-га вучэбна-трэніровачнага атрада (ВТА) горада Мінска.

У 1967—1971 гадах працаваў штурманам-інспектарам 7-га вучэбна-трэніровачнага атрада на самалётах Іл-14, Ан-10, Ан-12, Ан-24, Ту-124.

У студзені 1972 — верасні 1973 года — старшы штурман Мінскага аб’яднанага авіяцыйнага атрада (ААТ) на самалётах Ан-12, Ан-24, Ту-124. У 1973 годзе засвоіў толькі што атрыманы самалёт Ту-134.

З верасня 1973 да снежня 1974 года быў першым (і апошнім) у беларускай авіяцыі сцяг-штурманам БУГА. Са студзеня 1975 да снежня 1986 года быў першым у беларускай авіяцыі галоўным штурманам БУГА. На гэтай пасадзе Л. Дз. Лагун прабыў роўна 13 гадоў.

Працаваў правяраючым працу экіпажаў на самалётах Ан-24, Ту-134, Ту-154. Удзельнічаў з праверкай экіпажа на адкрыцці першых авіяліній Ту-134 па рэйсе МінскБрэст з начальнікам БУГА Д. Г. Глушчанкам[2]

У 1982 годзе ім быў засвоены толькі што атрыманы Ту-154.

5 красавіка 1986 года ўдзельнічаў з праверкай экіпажа на адкрыцці першых авіяліній Ту-134 па рэйсе Мінск—Лейпцыг[3]. Для прадухілення тэрарызму і згону самалётаў усе экіпажы да распаду СССР лёталі толькі са сваёй табельнай зброяй (пісталетамі Макарава).

У 1973—1986 гадах пастаянна ўзгадняў калідоры пралёта сродкаў грамадзянскай авіяцыі з камандуючым штаба ВПС Міністэрства абароны БССР. Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржаўнай камісіі па разглядзе аварыйных лётных здарэнняў і катастроф з удзелам беларускіх экіпажаў.

Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржаўнай камісіі пры паступленні і выпускных экзаменаў у ОЛАГА горада Ленінграда ў якасці старшыні дзяржкамісіі.

У выніку выяўлення вінаватых у Авіякатастрофа пад Берлінам Ту-134 (12 снежня 1986 года) па віне пілатавання экіпажа, пры наяўнасці правяраючага ад авіяатрада з кантролем працы экіпажа і несвоечасовай (нечаканай) інфармацыі кіраўніком палётаў у момант пасадкі, галоўны штурман Беларускага УГА Леанід Дзямідавіч Лагун, па ўскоснай віне быў пераведзены ў штурманы першага класа Мінскага лётнага атрада. Сыход на другі круг, у шасці магчымых выпадках, быў не выкананы ў парушэнне інструкцыі па прычыне эканоміі паліва (для паніжэння сабекошту авіяперавозкі) і пагрозе дэпрэмавання КПС і экіпажа.

У 1987—1989 гадах працаваў штурманам першага класа Мінскага лётнага атрада на самалётах Ту-134 і Ту-154 Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Мае агульны сумарны безаварыйны налёт на ўсіх тыпах самалётаў (без Ту-4 і Іл-28) у 14.482 гадзін і агульны стаж у паветраным флоце 34 гады.

З ліпеня 1989 года з’яўляўся непрацуючым ганаровым ветэранам аэрафлота. Памёр 25 студзеня 2020 года ў Мінску.

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • 17 жніўня 1984 года «за асаблівыя заслугі ў засваенні новай тэхнікі, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў і шматгадовую безаварыйную працу» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Леаніду Лагуну было прысвоена ганаровае званне «заслужаны штурман СССР» (за № 0813) і медаль «Ветэран працы»[4].
  • Ордэн «Знак Пашаны», атрыманы сумесна са сваім намеснікам Чарнышуком І. М. і аформлены на яго (1984г)[4].
  • У 1993 годзе за асаблівыя заслугі ў выглядзе звання заслужаны штурман СССР прызначаная пенсія «За асаблівыя заслугі»[5].
  • У царкве Уваскрасення Хрыстова ў Мінску па Леаніду Лагуну праводзіцца пастаяннае памінанне за спачын за актыўны ўдзел у будаўніцтве царквы Уваскрасення Хрыстава (у 2000 годзе) — адпісаў на будаўніцтва храма ўсе чэкі сям’і «жыллё» замест прыватызацыі сваёй кватэры.[крыніца?].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Дзямід Паўлавіч Лагун (1902—1941), беларус, ураджэнец вёскі Казловічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Карані бяруць пачатак з заможнай сям’і Слуцкай шляхты. Уся радня па яго лініі эмігравала ў 1917 годзе ў Канаду. Да вайны быў першым старшынёй калгаса «Імя Кірава» ў вёсцы (цяпер аграгарадок) Казловічы. Загінуў сапёрам у 1941 годзе[крыніца?].

Маці — Акуліна Тарасаўна Лагун (Павага) (1904—1996), руская (у мінулым беларуска), ураджэнка вёскі Бранчыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Была першай салісткай знакамітага слуцкага хору (1934), падчас вайны — сувязны партызанскага атрада «Імя Жалязняка» на тэрыторыі Слуцкага раёна. Памерла ў 1996 годзе і пахавана ў горадзе Тула[крыніца?].

Брат — Уладзімір Дзямідавіч Лагун (1929—2016), рускі (у мінулым беларус), у мінулым ганаровы чыгуначнік у горадзе Туле, працаваў намеснікам начальніка чыгуначнага вакзала ў Туле. Пахаваны на гарадскіх могілках горада[крыніца?].

Жонка — Марыяніла Анатольеўна Лагун (Хахракова) (1938—1993), руская. Нарадзілася 8 сакавіка 1938 года ў вёсцы Позарыха Каменск-Уральскага раёна Свярдлоўскай вобласці (РСФСР). Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя Максіма Танка (імя Горкага) па спецыяльнасці дашкольнага педагога-выхавацеля. Сышла ад нас роўна на 21 дзень пасля свайго 55-годдзя[крыніца?].

Нумарны знак на адзінай аўтамашыне ў сям’і на працягу 40 гадоў (ВАЗ-2101) тады быў — 21-55 Міе. Аўтамашына была набыта новай у 1971 годзе. Пахаваная разам з мужам на сельскіх могілках в. Волмы Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці каля пасёлка авіятараў Сокал (Кастрычніцкі раён Мінска)[крыніца?].

Дачка — Ларыса Леанідаўна Корзун (Лагун) (08.07.1960 г.)[крыніца?]

Сын — Дзмітрый Леанідавіч Лагун (31.07.1970 г.)[крыніца?]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Леанід Лагун
  2. Гл. кнігу «Зямля і неба Побач», С. 169. (у цэнтры — Глушчанка Д. Г., Лагун Л. Д. і намеснік галоўнага штурмана Чарнышук І. М.
  3. Гл. нямецкія газеты DIE UNION 6/7 красавіка 1986 года і Mitteldeutsche NEUEFTE NACHRICHTEN 1 красавіка 1986 года на C. 6.
  4. а б Часопіс «Грамадзянская авіяцыя» № 1 1985 год; кнігі: «Зямля і неба побач» навукова-папулярнае выданне Цялякоў Віктар Андрэевіч. (с.289), «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узлёту да пасадкі». Электронная версія кнігі ў гонар 100-годдзю штурманскай службы пад рэдакцыяй Ліпін А. В. Стар. «Скрозь аблокі і гады». Цялякоў В. А. УП «Мінская фабрыка каляровага друку» 2003 г.
  5. Гл. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 30 сакавіка 1993 г. N 185 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ПЕНСІЯХ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зямля і неба Побач» навукова-папулярнае выданне Цялякоў Віктар Андрэевіч (выпушчана па замове Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і прысвечанае 80-годдзю ГА РБ). Падпісана ў друк 17.10.2013 г . ПУП «КАВАЛЕР». Наклад 1 000 экз. Заказ 349—294 с.
  • Ліпін А. В. Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узлёту да пасадкі / СПб ГУГА. СПб., 2016. — 153 с.
  • Теляков В. А. Сквозь облака и годы. // УП «Мінская фабрыка каляровага друку», 2003 г. — 270 с. наклад 5200 ас.