Лес Бонда
Выгляд
Лес Бонда — балотна-лясны масіў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 3 км на поўдзень ад возера Вішнеўскае. Плошча складае каля 1,6 тыс. га. Участак ляснога вярховага балота, на 70 % парослага хвояй. Пераважаюць багуновыя i сфагнавыя тыпы лесу. Месца рэгламентаванага палявання, збору i нарыхтоўкі журавін. Назва ад прозвішча графа Бонда, якому ў міжваеннай Польшчы належаў лес.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бонда Лес // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.