Лотвіны (возера)
Выгляд
Лотвіны | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160,5 м |
Даўжыня | 1,44 км |
Шырыня | 0,49 км |
Плошча | 0,42 км² |
Аб’ём | 0,00281 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,67 км |
Найбольшая глыбіня | 15,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Лотвіны — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 10 км на поўнач ад горада Мядзел, каля вёскі Лотва.
Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Аб’ём вады 2,81 млн м³. Плошча вадазбору 1,4 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 13—20 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 3—7 м), пад лугам, на захадзе параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі катлавіны. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % плошчы возера. На поўдні выцякае ручай у раку Мядзелка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лотвіны Архівавана 21 жніўня 2013.