Луі Куцюра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Куцюра
фр.: Louis Couturat
Дата нараджэння 17 студзеня 1868(1868-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1914(1914-08-03)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, матэматык, мовазнавец, гісторык матэматыкі, выкладчык універсітэта, ідыст, эсперантыст
Навуковая сфера Інтэрлінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Куцюра (фр.: Louis Couturat; 1863, Парыж — 3 жніўня 1914, падчас аўтамабільнай аварыі ў Мелуне) — адзін са стваральнікаў штучнай мовы іда, доктар, прафесар філасофіі, логік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас навучання ў гімназіі ён атрымаў 34 прэміі за выдатную вучобу. У 1865 годзе, падчас навучання філасофіі, ён атрымаў ганаровую прэмію па філасофіі, першую прэмію па фізіцы і хіміі, першую прэмію па натуральнай гісторыі і першую прэмію па матэматыцы. Яму таксама вельмі падабалася вывучэнне класічнай літаратуры і класічнай грэчаскай мовы.

Падчас цяжкіх экзаменаў у École Normale, якія ён здаў у 1885 годзе, заняў другое месца. Пасля заканчэння навучання заняўся навуковай дзейнасцю: напісаў дысертацыі па персідскай цывілізацыі, мастацтву старажытнай Грэцыі, матэматыцы, вывучаў творы Лукрэцыя і Платона, пісаў артыкулы для часопіса Revue de métaphysique et de morale. 12 мая атрымаў ступень прафесара ва ўніверсітэце Тулузы.

У кастрычніку 1899 Куцюра пачаў даследаванні твораў Лейбніца. На працягу 1900 і 1901 гадоў ён вывучаў у Гановеры неапублікаваныя творы Лейбніца і стварыў 2 навуковыя творы: La logique de Leibniz і Inédits leibniziens (1903). Куцюра быў першым, хто звярнуў увагу на ідэі Лейбніца па міжнароднай планавай мове.

У сваёй брашуры Une langue universelle est-elle possible? Appel aux hommes de science et aux commerçants (1900) Куцюра прапанаваў стварэнне Дэлегацыі па прыняццю міжнароднай мовы, заснаванай у 1901 годзе. Мэтай Дэлегацыі было прапанаваць Міжнароднай лізе Акадэмій выбраць міжнародную мову, ці, калі гэта будзе немагчыма, выбар правядуць супрацоўнікі Дэлегацыі. Луі Куцюра быў аўтарам даследавання па штучным мовам Histoire de la langue universelle, у якім прааналізаваў каля 60 праектаў штучных моў (1903).

Пасля стварэння іда і выкліканага гэтым расколу ў асяроддзі эсперантыстаў Куцюра пачаў сістэмную кампанію супраць эсперантыстаў, з мэтай даказаць вінаватасць у расколе саміх эсперантыстаў і зняважыць іх. Напрыклад, ён даказваў, што Заменгоф сам з’яўляецца «здраднікам», таму што ён прапанаваў рэформы эсперанта без кансультацый з Моўным камітэтам — папярэднікам Акадэміі эспэранта. Але галоўным чынам ён крытыкаваў самаканцэпцыю, ужываемую эсперантыстамі, а менавіта вызначэнне «эсперантысцкага народа», чыё дазваленне павінна быць абавязковым для правядзення рэформ.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Louis Couturat // Brockhaus Enzyklopädie
  3. https://laroche-saint-cydroine.a3w.fr/DetailElement.aspx?numStructure=80947&numElement=187750&numRubrique=491771
  4. http://h.20-bal.com/doc/12704/index.html
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]