Перайсці да зместу

Літоўскія паходы да 1270 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 1038 годзе мазавецкі князь Мецлаў у саюзе з памаранамі, ятвягамі і літоўцамі пачаў барацьбу з польскім князем Казімірам I. Казімір заключыў супраць Мецлава саюз з вялікім князем кіеўскім Яраславам. У 1038 годзе князь Яраслаў хадзіў супраць ятвягаў, у 1040 — супраць літоўцаў, у 1041 — на Мазовію, у 1044 — зноў супраць літоўцаў. У 1047 годзе русіны хадзіла на Мазовію і ў баі з імі Мецлаў загінуў. Напэўна, у гэтай вайне браў удзел і саюзнік вялікага князя кіеўскага Яраслава — полацкі князь Брачыслаў Ізяславіч, бо з таго часу літоўцы пачалі плаціць даніну ў Полацк[1]. Гл. таксама:[2][3][4][5].

Літоўцы здзейснілі далёкі паход на карэлаў.

  • Крыніца звестак наўгародская берасцяная грамата, спачатку памылкова датаваная 1182—1212 гадамі, але пры падрыхтоўцы публікацыі памылку выявілі — грамата датуецца 1065—1085 гадамі, бліжэй да 1065 года, напэўна, 1060-мі гадамі. Праўда, памылковая датыроўка паспела трапіць у навуковыя публікацыі. Так Томас Баранаўскас у сваёй манаграфіі гіпатэтычна датаваў яе 1191 годам, разглядаючы ў кантэнксце шведска-наўгародскага канфлікту (1187—1193?), калі карэлы былі саюзнікамі наўгародцаў, а літоўцы такім чынам выступілі на баку шведаў, што, паводле Баранаўскаса, мусіць пацвярджаць існаванне літоўскай дзяржавы і яе далёкіх знешнепалітычных інтарэсаў. Але, як памылковасць стала вядома, цяпер кантэкст літоўскага паходу на карэлаў пакуль не прааналізаваны, чаму перашкаджае скупасць звестак пра тагачасную Літву.[6][7][8]

Вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч з сынамі, чарнігаўскімі князямі Ольгавічамі і гарадзенскім князем Усеваладкам хадзіў на Літву, выпаліў край і ўзяў вялікі палон, але на зваротным шляху, калі дружыны ішлі паасобку, літоўцы забілі шмат кіяўлян.

Менскі князь Валадар разам з літоўцамі разбіў полацкага князя Рагвалода-Васіля, шмат палачан загінула і трапіла ў палон.

Менскі князь Валадар разам з літоўцамі разбіў полацкага князя Усяслава Васількавіча, заняў Полацк і пайшоў да Віцебска, але літоўцы напалоханыя начной бурай (або набліжэннем смаленскіх войскаў) разышліся на лясах, што вымусіла Валадара вярнуцца ў Менск.

Кіеўскія, чарнігаўскія князі з наўгародцамі, а таксама полацка-віцебскія князя з літоўцамі і лівамі хадзілі на Друцк.

  • Томас Баранаўскас лічыць, што ў 1180 годзе літоўцы апошні раз удзельнічалі ў паходзе ў складзе войскаў полацкіх князёў, бо недзе ў 1180—1183 г. утварылася Літоўская дзяржава (ВКЛ)[9].

Зіма: літоўцы ваявалі ваколіцы Пскова, пскавічы біліся з імі і, напэўна, пацярпелі.

  • Паводле Баранаўскаса, гэта магчыма першы паход арганізаваны толькі ўзніклай Літоўскай дзяржавай (ВКЛ), даследчык лічыць яго буйной аперацыяй, якая спрычынілася выгнанню з Ноўгарада кн. Яраслава, паводле Баранаўскаса, за няздольнасць абараніць Ноўгарадскую зямлю, у т.л. Пскоў ад літоўцаў[9].

Люты 1185 г.: літоўцы хадзілі на ліваў, разрабавалі край і вывелі шмат палону. Пасля гэтага біскуп Мейнард угаварыў ліваў дазволіць яму пабудаваць два каменныя замкі для абароны ад літоўцаў (гл. Ікскюль і Гольм).

Зіма: оўруцкі князь Рурык сабраўся супраць літоўцаў, але да вясны затрымаўся ў Пінску, таму да Літвы не дайшоў (гл. падр. 1193 г.).

Палачане і наўгародцы сустракаліся ў Вялікіх Луках і дамовіліся пра сумесны паход на літоўцаў або на чудзь налета. З невядомай прычыны, налета сумесны паход не адбыўся, наўгародцы асобна хадзілі на чудзь, а палачане адны супраць літоўцаў

Полацкі князь Уладзімір хадзіў на Літву.

Оўруцкі князь Рурык зноў сабраўся супраць літоўцаў, але з дарогі мусіў павярнуць на поўдзень Русі.

  • Паводле Баранаўскаса, гэтыя (1193) разам з мінулымі (гл. 1190) рурыкавы зборы супраць літоўцаў можна разглядаць у кантэксце падзей у Польшчы. Яшчэ перад 1192 годам, яцвягі (Pollexiani Getarum seu Prussorum genus) нападалі на Польшчу ў чым іх падтрымліваў драгічынскі князь. У адказ, у 1192 годзе Казімір II (1177—1194), жанаты з сястрой Рурыка Аленай, пайшоў супраць яцвягаў. Праўда, літоўцы не згадваюцца, але польскія крыніцы і ў ХIII ст. не заўсёды адрознівалі прусаў (яцвягаў) ад літоўцаў. Магчыма, і літоўцы таксама бралі ўдзел у нападах на Польшчу, а Рурык дзейнічаў узгоднена з Казімірам II. Сумесныя паходы яцвягаў і літоўцаў, паводле Баранаўскаса, цалкам магчымы зыходзячы з пазнейшых сумесных паходаў (напр. гл. 1209) і сведчанняў крыніц, напр. «Слова…» ухваляе галіцкага князя Рамана за скарэнне (1180-я) адразу літоўцаў, яцвягаў і іншых варожых народаў — паводле Баранаўскаса, магчыма, яцвягі трапілі пад ўладу Літвы ў самым пачатку ўтварэння там дзяржавы, паводле яго ў 1180-я гады, і ўсе паходы яцвягаў былі або з удзелам літоўцаў, або інспіраваны літоўцамі.

Вясна: У Вялікія Лукі на княжанне пасаджаны кн. Ізяслаў Яраславіч, каб арганізоўваць абарону Наўгародскай зямлі ад літоўцаў.

Восень: Палачане з літоўцамі хадзілі пад Вялікія Лукі, але лучане здолелі абараніць горад.

  • Уладзімір Пашута адзначае, што да гэтага часу літоўцы выступалі як саюзнікі палачан (трэба разумець баяр, полацкіх палітычных вярхоў) і, напэўна, паміж імі было нейкае пагадненне. Пазней, паводле Пашуты, літоўцы пачынаюць дзейнічаць самастойна, але ўсё ж з яўнай або маўклівай згоды палачан.[10]

Рыфмаваная хроніка адзначае паход літоўцаў разам з русінамі з Кукейноса ў зямлю ліваў супраць біскупа Бертольда, войска біскупа было разбіта (загінула 300 «хрысціян»), але звесткі пра гэты паход лічаць сумніўнымі.

Літоўцы хадзілі на воласць Ловаць, у вярхоўях аднаіменнай ракі, але былі разбіты пагоняй — забіта 80, палон вызвалены. У баі з літоўцамі загінула 15 наўгародцаў.

Ваяводам у Вялікія Лукі прызначаны Няздзіла Пхцыніч.

Дагавор 1201 года — літоўцы заключылі мір з немцамі ў Рызе.[11]

Літоўцы пайшлі супраць земгалаў, полацкі кн. Уладзімір уварваўся ў Літву, што вымусіла літоўцаў вярнуцца.[11]

Палачане хадзілі супраць немцаў у Лівонію і адступілі ад Гольма, але герцыкскі князь Усевалад з літоўцамі парабаваў ваколіцы Рыгі.[11]

Зіма: Ольгавічы хадзілі на Літву, забіта 1700 літоўцаў.

  • Тым часам да чарнігаўскіх воласцяў адносіліся Клецк, Капыль, Слуцк і іншыя землі на Палессі. НПЛ, Саф.1, Васкр., Патр., Сімеон., Ермал. паведамляюць пра гэта пад 1203 годам, Лаўрэнцеўскі пад 1205 годам.

Паход літоўцаў на Лівонію, дружына біскупа разам з братамі-рыцарамі Ордэна мечаносцаў разбіла літоўскі атрад[12].

  • Першая згадка ўдзелу Ордэна ў баявых дзеяннях.

26.12: літоўцы разбіты каля Ашэрадэна[13].

Паводле ГВЛ, літоўцы і яцвягі здзейснілі вялікі паход на Валынь, моцна пацярпела Уладзімірскае княства.

Паход літоўцаў на Наўгародскую зямлю, на зваротным шляху «…угони Литву Новгородцы в Ходыницех и избиша» (в. Ходыні паблізу Ловаці), пагоняй кіравалі браты Мсціславічы (Мсціслаў, Уладзімір, Давыд).

Паход літоўцаў на Рыгу.

На ўладанні рыжскага біскупа (1212?)

На ўладанні рыжскага біскупа (зіма 1212/1213?)

Літоўцы хадзілі ў Лівонію, разрабавалі ўладанні біскупскага васала Данііла фон Леневардэна, які не здолеў даць адпору і рабавалі ўладанні біскупа. Ордэнскае войска разбіла літоўцаў пры Леневардэне, знішчылі амаль увесь атрад, загінуў літоўскі князь.[14]

Зіма 1212/1213: Літоўцы хадзілі ў Лівонію ва ўладанні Ордэна мечаносцаў, паход з цяжкасцю адбіты немцамі.[15]

На Пятроў пост літоўцы із'ездам захапілі Пскоў, напэўна, пасады, спалілі яго і бесперашкодна адышлі з палонам, бо пскавічы тым часам былі на возеры.

Літоўцы хадзілі ў Лівонію, але немцы разбілі іх, загінуў літоўскі князь Стэксэ.

Паводле Яна Длугаша, у яго падзея даецца пад 1206 годам, смаленскія князі Уладзімір Рурыкавіч, Раман Барысавіч і Канстанцін, Мсціслаў, Расціслаў Давыдавічы хадзілі супраць літоўцаў. Рускія крыніцы пра гэта не паведамляюць (гл. пра падзеі пасля смерці полацкага князя Уладзіміра).

  • «Праз тое, што тым годам літва спусташыла рускія землі, ударылі на яе князі рускія: князь кіеўскі, сын Рурыка Уладзімір, узяўшы з сабой войскі са Смаленска; сын Барыса Раман і сыны Давыда: Канстанцін, Мсціслаў і Расціслаў, і ў вялікай бітве перамаглі літву», — паход размешчаны Длугашам паміж Ліпецкай бітвай (1216) і злачынствам разанскага князя Глеба (1217), дадаткова датуецца ён і акалічнасцямі біяграфій удзельнікаў. Уладзімір Рурыкавіч стаў смаленскім князем пасля 1212 года, Длугаш назваў кіеўскім, але кіеўскім тым годам стаў яго стрыечны брат Мсціслаў Раманавіч, а Уладзімір пасля яго ў 1223 годзе. Канстанцін Давыдавіч памёр у 1218 годзе.

На Шалонь, за літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

Канец 1218 — пачатак 1219: Літоўцы ў складзе нямецкага войска біліся з русінамі, які прыйшлі пад Вендэн[16]. Тым часам іншыя літоўцы разрабавала частку Пскова[17].

Дагавор 1219 года — літоўцы папрасілі міру ў валынскіх князёў — канец літоўска-валынскай вайны.

Літоўцы хадзілі на чарнігаўскія воласці, князь Мсціслаў Святаславіч пагнаўся за імі з Чарнігава, разбіў і вызваліў палон.

  • Тым часам да чарнігаўскіх воласцяў адносіліся Клецк, Капыль, Слуцк і іншыя землі на Палессі.

Літоўцы разам з русінамі хадзілі супраць немцаў пад Вендэн.

На Таропец, за літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

Літоўцы хадзілі на Старую Русу, разбілі рушан, якія выйшлі супраць іх, узялі шмат коней.

Зіма 1225/1226: Літоўцы (7000) хадзілі на Таржок і адхадзілі праз Таропец і Усвят, былі разбіты — забіта 2000. У гэтай бітве з літоўцамі загінуў таропецкі князь Давыд Мсціславіч, брат Мсціслава Удатнага. Паводле Суздальскага летапісу, літоўцы небывалай да гэтага колькасцю ваявалі вакол Ноўгарада, Таропца, Смаленска, Полацка і паланілі шмат людзей, князь Яраслаў Усеваладавіч выступіў з Пераяслаўля супраць літоўцаў, дагнаў і разбіў іх на возеры паблізу Усвята, паланіў літоўскіх князёў і вызваліў палон, пасля гэта настаў мір на доўгія гады.[18]

  • Пашута заўважыў, што звесткі Суздальскага летапісу гіпербалізаваны каб узвысіць заслугі князя Яраслава Усеваладавіча, наўгародскія крыніцы паведамляюць пра напад літоўцаў толькі на наўгародскія воласці (Таржок), а мір на праўдзе быў нядоўгі.[19]

Паводле Длугаша, ён дае падзею пад 1216 годам, князь Мсціслаў Давыдавіч са смаленцамі разбіў каля/у Полацку — «Dux Mstislaus Davidovicz cum Smolensium militia celeri cursu in Poloczko adveniens lithuanos incautos offendens, absque numero sternit et occidit»[20] — «Князь Мсціслаў Давыдавіч са смаленскім войскам хутка прыбыў у Полацк, разбіў няпільных літоўцаў і безліч іх забіў».

  • Тым часам, з 17 студзеня 1222 або 1223 года, Полацк належаў непасрэдна смаленскім князям.

Студзень: на Ноўгарад (Любна, Марэва, Селігер), літоўцы разбіты ноўгарадскай пагоняй, палон вызвалены.

Літоўцы хадзілі на Старую Русу, спачатку захапілі горад, але рушане выбілі іх і біліся ў полі — у баі загінула 4 рушаніны. Літоўцы разрабавалі Спаскі манастыр, забілі 4 манахаў і адхадзілі праз Клін і Таропец. Каля Таропца іх нагнаў кн. Яраслаў з наўгародцамі, літоўцы былі разбіты і разбегліся, палон вызвалены, наўгародцы ўзялі 300 коней. У баі загінула 10 наўгародцаў.

Пскавічы (200 вояў) разам з немцамі хадзілі на Літву, але пацярпелі ў бітве на Саўле, толькі 20 пскавічоў ацалела.

(6747 сакавіцкі год) Яраслаў Усеваладавіч хадзіў супраць літоўцаў да Смаленска, разбіў іх і паланіў літоўскага князя, пасля гэтага пасадзіў на смаленскім стальцы Усевалада і з вялікім палонам вярнуўся ў Пераяслаўль.

Аляксандр Яраславіч пачаў будаўніцтва гарадкоў на Шалоні супраць літоўцаў.

Літоўцы хадзілі на Пскоў і зрабіўшы засаду 25.9 разбілі пагоню пскавічоў на Камені.

Літоўцы ў складзе нямецкага войска хадзілі на ноўгарадскія воласці, узялі Лугу, захапілі шмат коней і быдла.

Літоўцы хадзілі на Таржок і Бежыцы. За імі гналіся наваторжцы з кн. Яраславам Уладзіміравічам, але былі разбіты літоўцамі, страцілі коней, некаторыя трапілі ў палон. Потым за літоўцамі пагналіся Явід з цвяранамі і Кербет з дзмітраўцамі, а таксама зноў Яраслаў з наваторжцамі, нагнаў літоўцаў каля Тарапца і разбіў. Рэшта літоўцаў забегла ў сам Таропец, але наступным днём прыйшоў Аляксандр Яраславіч і выбіў літоўцаў з Таропца, загінула 8 літоўскіх князёў. Ад Таропца Аляксандр Яраславіч пагнаўся за іншай часткай літоўцаў, нагнаў іх каля Жыжаца і знішчыў усіх, у т.л. князёў. Адтуль Аляксандр пайшоў у Віцебск да сына, на зваротным шляху з малай дружынай разбіў яшчэ адзін атрад літоўцаў каля Усвята.

Літоўцы хадзілі на Пскоў і 3 ліпеня разбілі пскавічоў на Кудзепі.

Зіма: Літоўцы прайшлі праз Смаленскую зямлю і ўварваліся ў Маскоўскае княства, у бітве з імі на рацэ Протве загінуў маскоўскі князь Міхаіл Яраславіч, літоўцы, аднак, былі разбіты суздальскімі князямі пад Зубцовым.

  • Паводле Баранаўскаса, гэты паход здзейснілі пасланыя Міндоўгам родзічы — Таўцівіл, Едзівід і Вікінт і менавіта з прычыны гэтай паразы Міндоўг выгнаў іх з Літвы, а таксама паслаў забойцаў. У кожным разе, выгнаннікі знайшлі прытулак у галіцкага князя Данілы — пачатак новай літоўска-валынскай вайны.

Літоўцы хадзілі на наўгародскія воласці і адхадзілі праз Таропец. Каля Таропца іх нагналі наўгародцы з кн. Васілём, літоўцы разбіты, палон вызвалены.

Вялікі паход галіцкага князя Данілы супраць літоўцаў — дагавор 1254 года — канец літоўска-валынскай вайны.

Вясна/лета: Палачане з літоўцамі хадзілі на Смаленск і разарылі Вайшчыну[21].

  • Пашута бачыць тут ключовы момант — змену адносін паміж літоўцамі і палачанамі, падначалены стан апошніх, грунтуючыся на тым, што палачане прыйшлі з літоўцамі, а не літоўцы з палачанамі[22]. Паводле Д. М. Аляксандрава і Д. М. Валадзіхіна яшчэ паміж 1239—1252 гадамі на полацкім стальцы зацвердзілася літоўская дынастыя[23].

Восень: Літоўцы хадзілі на Таржок, разбілі наваторжцаў, узялі пасад у Таржку, шмат гараджан забілі і паланілі.

Зіма: Татары ваявалі Літву.

Паміж Літвой (Міндоўгам) і Ноўгарадам (Аляксандрам Яраславічам) заключаны мір і саюз супраць немцаў.

  • Паводле Пашуты, пачатак новага этапу наўгародска-літоўскіх адносін.[22]

Полацкі князь Таўцівіл хадзіў з палачанамі і 500 літоўцамі ў дапамогу наўгародцам супраць немцаў.

Зноскі

  1. Баранаускас Т. Вытокі…
  2. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М., 1968. — С. 29—40;
  3. Bieniak J. Panstwo Miecława. Warszawa, 1965. S. 67;
  4. Urbanczyk S., Beniak J. Miecław // SSS: — T. III. S. 247;
  5. Руссоцкий С. Мазовецкая государственность в период феодальной раздробленности (XIII—XVI вв.) // Польша и Русь. С. 157.
  6. Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1977—1983 гг.). Комментарии и словоуказатель к берестяным грамотам (из раскопок 1951—1983 гг.). М., 1986. С. 50.
  7. Гайдуков П. Г. Славенский конец средневекового Новгорода. Нутный раскоп. М., 1992. С. 81.
  8. Янин В. Л. Берестяная грамота № 590 // Историческая археология: Традиции и перспективы. — М. — 1998. — С. 387—388.
  9. а б Баранаўскас Т. Вытокі…
  10. Пашуто В. Образование… С. 50.
  11. а б в Генрых ХЛ……
  12. HCL. IX, 2.
  13. HCL. XI, 5.
  14. HCL. XVII, 5.
  15. HCL. XVII, 6.
  16. НПЛ (ПСРЛ 1, III, 37)
  17. Генрых…
  18. ПСРЛ, т.1., в.2., стб. 447—448
  19. Пашуто В. Образование… С. 44.
  20. Długossi J. Historiae Poloniae. — Cracoviae, 1873, P. 181.
  21. Воскресенская летопись, ПСРЛ, т. 29, С. 313.
  22. а б Пашуто В. Образование… С. 51.
  23. Александрова Д. Н., Володихина Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII—XVI веках…
  • Baranauskas T. Lietuvos valstybės ištakos. — Vilnius: «Vaga», 2000, 317 p.
  • Kiaupa Z., Kiaupienė J., Kuncevičius A. Lietuvos istorija iki 1795 metų. — Vilnius, 1995.
  • Leonavičiūtė I. Kariauna Lietuvoje formuojantis valstybei: magistrinis darbas / darbo vadovas E. Gudavičius. — Vilnius, 1998. (пералік паходаў 1162—1350 г., не дастаткова поўны і дакладны)
  • Paszkiewicz H. Regesta Lithuaniae. — Varsoviae, 1930. — T. 1.
  • Paszkiewicz H. Jagiellonowie a Moskwa. — T. 1. (пералік не дастаткова поўны і дакладны)