Памаране

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта рассялення ляхіцкіх плямёнаў у IX стагоддзі

Памара́не (таксама памераны) — заходнеславянскія плямёны, якія жылі да XVI-XVII стагоддзяў у нізоўях Одры на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. У 900 мяжа памаранскага арэала праходзіла па Одры на захадзе, Вісле на ўсходзе і Ноцеці на поўдні. Далі назву гістарычнай мясцовасці Памеранія (па-славянску Памаранія, ці Памор'е). У лік памаранскіх плямёнаў уключаюць валінян і пыжычан.

У X стагоддзі польскі князь Мешка I уключыў землі памаран у склад польскай дзяржавы. У XI стагоддзі памаране паднялі паўстанне і зноў здабылі незалежнасць ад Польшчы. У гэты перыяд іх тэрыторыя пашырылася на захад ад Одры ў землі люцічаў. Па ініцыятыве князя Варціслава I памаране прынялі хрысціянства.

З 1180-х пачаў узрастаць нямецкі уплыў, і на землі памаран сталі прыбываць нямецкія пасяленцы. З-за спусташальных войнаў з датчанамі памаранскія феадалы віталі засяленне спустошаных земляў немцамі. З часам пачаўся працэс германізацыі і паланізацыі памаранскага насельніцтва. Сёння рэшткай старажытных памаран з'яўляюцца кашубы, якія пазбеглі асіміляцыі сярод немцаў і палякаў і налічваюць каля 300 тысяч чалавек.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Венелин Ю. И. Окружные жители Балтийского моря, то есть леты и славяне. — М.: В Университетской Типографии, 1846.
  • Гильфердинг А. Ф. История балтийских славян // Собрание сочинений А. Гильфердинга. — СПб.: Изд. Д. Е. Кожанчикова, 1874. — Т. 4.
  • Гильфердинг А. Ф. Остатки славян на южном берегу Балтийского моря (рус.) // Имп. Русское географическое общество «Этнографический сборник» : журнал. — СПб.: Тип. В. Безобразова и комп., 1862. — В. V.