Перайсці да зместу

Мазырскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі трамвай

Трамвайная лінія ў Мазыры адкрылася 1 жніўня 1988. Адзіны маршрут мазырскага трамвая — «дэпо-МНПЗ». На працягу маршруту ёсць 4 разваротныя кольцы. Маршрут злучае горад з прамысловай зонай, у прыватнасці, з Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам, які стварыў і эксплуатуе маршрут. Асноўныя пасажыры — работнікі НПЗ і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, праз якія праходзіць трамвай. Даўжыня маршруту крыху больш за 20 кіламетраў, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. Раніцай у бок завода, а вечарам у бок горада трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. Трамваі працуюць без кандуктараў — аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.

У эксплуатацыі знаходзяцца каля пяцідзесяці вагонаў КТМ-5 1987 і 1988 гадоў выпуску, і на сённяшні дзень знаходзяцца ў выдатным стане.

З 04.09.2009 г. кошт праезду ў Мазырскім трамваі ў прыгараднай зоне (да прып. Пянькі, Бібікаў) 880 бел. руб., у прамысловай зоне (MK ГП «Этанол», МНПЗ) 2300 бел. руб. Тарыф для праезду ў межах складае 500 бел. руб.

З 1.02.2010 павялічыўся кошт праезду ў Мазырскім трамваі — у межах — 600 рублёў; па маршруце Горад — Крынічны, Раеўскі, Бібікаў, Пянькі, Дружба — 1060 рублёў; па маршруце Горад — прамзона — 2760 рублёў.