Матэа Рэнцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэа Рэнцы
італ.: Matteo Renzi
Сцяг84-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
22 красавіка 2014 — 4 снежня 2016
Прэзідэнт Джорджа Напалітана (2014-2015)
Серджа Матарэла (з 3 лютага 2015)
Папярэднік Энрыка Лета
Пераемнік Паола Джэнцілоні

Нараджэнне 11 студзеня 1975(1975-01-11)[1][2][…] (49 гадоў)
Бацька Tiziano Renzi[d]
Маці Laura Bovoli[d]
Жонка Агнэс Ландзіні[d][6]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень магістр
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт matteorenzi.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матэа Рэнцы (італ.: Matteo Renzi; нар. 11 студзеня 1975, Фларэнцыя, Таскана, Італія) — італьянскі палітык, прэм'ер-міністр Італіі (2014—2016). Перад тым мэр Фларэнцыі з 2009 года і лідар (нацыянальны сакратар) Дэмакратычнай партыі (ДП) з 2013 года. У 2004—2009 гадах быў прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве быў важатым скаўцкага атрада, рэдагаваў нацыянальны скаўцкі часопіс «Camminiamo Insieme». Вывучаў права ў Фларэнтыйскім універсітэце. Член Італьянскай народнай партыі з 1996 года, стаў кіраўніком яе правінцыйнай арганізацыі 1999 годзе. У 2002—2007 гадах належаў да партыі «Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода». Пазней быў абраны прэзідэнтам правінцыі Фларэнцыя ў 2004 годзе, выйграўшы 58,8 % галасоў на выбарах 12 чэрвеня 2004 як кандыдат ад левацэнтрысцкай кааліцыі (стаўшы самым маладым прэзідэнтам правінцыі ў Італіі). 9 чэрвеня 2009 выйграў выбары мэра Фларэнцыі (47,6 % галасоў), у параўнанні з 32 % Джавані Галіі.

Ад 22 лютага 2014 года прэм'ер-міністр Італіі. 5 снежня 2016 Матэа Рэнцы прызнаў паражэнне на канстытуцыйным рэферэндуме і абвясціў пра сваю адстаўку.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе ажаніўся з настаўніцай Ан'езэ Ландзіні, у іх трое дзяцей: сыны Франчэска і Эмануэле, дачка Эстэр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Матэа Рэнцы