Машэка
Сцэна са спектакля «
Машэка — герой беларускага народнага падання, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы забітага Машэкі ўзнік Магілёў[1].
Фальклорны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза Машэкі звярталіся Еўсцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімір Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў оперу «Машэка».
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Легенды і паданні / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — С. 274—277.