Маіна Пятроўна Паўлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маіна Пятроўна Паўлава
Дата нараджэння 29 красавіка 1929(1929-04-29) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, урач
Навуковая сфера педыятрыя і гематалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Антонавіч Лявонаў

Маіна Пятроўна Па́ўлава[1] (нар. 29 красавіка 1929) — вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Падмішнеўе (Сіроцінскі раён, Віцебская акруга, зараз у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1953—1957 гадах працавала педыятрам у горадзе Мінску. З 1957 года М. П. Паўлава ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957—1959 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры дзіцячых хвароб, у 1959—1960 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1960 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кобальт, никель, медь и цинк в трубчатых костях плода человека» і атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук[2]. У 1969—1975 гадах дацэнт кафедры. Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Функция естественной радиоактивности в генезе лейкозов человека» і з 1975 г. прафесар 3-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1986 г. — загадчык курсам гематалогіі[2]. У 1979—1989 гадах М. П. Паўлава займала таксама пасаду галоўнага дзіцячага гематолага Міністэрства аховы здароўя БССР[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. П. Паўлавай належаць навуковыя працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеактыўных элементаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей. Удзельнічала ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2]. Кіравала стварэннем Рэспубліканскага гематалагічнага цэнтра на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска[2].

Аўтар больш за 70 публікацый і шэрагу рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага:

  • Манаграфія «Лейкозы у детей» (Мінск, 1981);
  • Естественная радиоактивность скелета при лейкозах (1966);
  • Стронций-90 и кальций в скелете при лейкозах (1969);
  • Руководства по гематологическим болезням у детей (Мінск, 1988);
  • Морфоцитологические изменения в периферической крови у детей, проживающих в районах, загрязненных радионуклидами (1993).

У 1976—1989 гадах М. П. Паўлава з’яўлялася старшынёй педагагічнага таварыства Мінскага медыцынскага інстытута[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе ўзнагароджана ордэнам за ўдзел у арганізацыі эвакуацыі дзяцей пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
  2. а б в г д е ё Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 21 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]