Меданосныя расліны
Медано́сныя раслі́ны, або меданосы — кветкавыя расліны, з якіх у перыяд цвіцення пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок; кармавая база пчалярства. Найбольш каштоўныя меданосныя расліны даюць шмат нектару і пылку, даступных для пчол, маюць вялікую колькасць кветак, доўгі перыяд цвіцення, найбольш пашыраны.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Класіфікуюцца па часе цвіцення — веснавыя, летнія, асеннія), форме росту (дрэвавыя, кустовыя, кусцікавыя, травяністыя;
- характары выкарыстання пчоламі — нектараносы, пылканосы, нектарапылканосы;
- пераважных месцах росту — лясныя, лугавыя, палявыя, садовыя і інш.;
- гаспадарчай прыналежнасці — зернебабовыя, кармавыя, крупяныя, пладовыя, спецыяльныя меданосы і інш.;
- нектарапрадукцыйнасці.
Большасць меданосных раслін — нектарапылканосы.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі меданосныя расліны характарызуюцца разнастайнасцю (каля 600 відаў) і нераўнамерным размеркаваннем. З культурных меданосных раслін найбольш каштоўныя: грэчка, канюшына, сырадэля, баркун, рутвіца, сланечнік, агурок, пладовыя, ягадныя культуры; з лясных і паркавых дрэў і кустоў — ліпа, клён, вярба, крушына, рабіна, бружмель, маліна, каліна, верас; з дзікарослых траў — іван-чай, расходнік, чабор, шалфей, чальчак, дзьмухавец, мята і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Меданосныя расліны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меданосныя расліны