Межавой (Саткінскі раён)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Межавой
|
Межавой (руск.: Межево́й) — рабочы пасёлак у Саткінскім раёне Чалябінскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Межавога гарадскога паселішча. Насельніцтва — 5128 чалавек (2021). Размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Ай.
Паблізу пасёлка 8 буйных радовішчаў баксітавых руд. Адлегласць да раённага цэнтра горада Саткі 27 км, да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Сулея 9 км.