Перайсці да зместу

Мікалай Макаравіч Пятрэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Макаравіч Пятрэнка
Дата нараджэння 19 снежня 1919(1919-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1997(1997-01-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог
Узнагароды

Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. 19 снежня 1919, Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці3 студзеня 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995).

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Песням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя:

  • «Ручнікі»,
  • «Ой, старонка мая ты лясная»,
  • «Вочы зямлі маёй»,
  • «Слаўнае свята»,
  • «Невядомы партызан»,
  • «Пад калінай»,
  • «Прыязджаў марак у госці»,
  • «Расіі першы камуніст»,
  • «Там, дзе хадзіў калісьці Ленін»,
  • «Прыязджайце да нас на Полаччыну».