Перайсці да зместу

Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка
Дата нараджэння 16 сакавіка 1946(1946-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2018(2018-08-14) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінаакцёр
Прэміі
Узнагароды

Мікала́й Міха́йлавіч Кірычэ́нка (16 сакавіка 1946, Маладзечна — 14 жніўня 2018[1], Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (2006).

Працаваў з 1962 года на аўтазаводзе. З сёмага класа ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасля працы наведваў драматычныя гурткі. З сям’і вайскоўца, маці — армянка, бацька — украінец, таму «праз нетыповы выгляд меў праблемы пры паступленні ў ВНУ»[2]. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. З 1969 па 1971 гады працаваў акцёрам у Брэсцкім тэатры.

Вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы, у якім працаваў з 1971 года. У 20052009 гадах — генеральны дырэктар тэатра. Прафесар кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. Працаваў у БДАМ з 1987 года.

Галоўныя ролі ў спектаклях: «Дон Хіль — зялёныя нагавіцы» Цірса дэ Маліна, «Ажаніцца не журыцца» Міхася Чарота, «Дзвон — не малітва» Івана Чыгрынава, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Дзеці сонца» Максіма Горкага, «Крывавая Мэры» Д. Бойкі, «Памінальная малітва» Рыгора Горына, «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар», «Ядвіга» Алеся Дударава, «С. В.» паводле Антона Чэхава, «Вяселле» Антона Чэхава, «Эрык XIV» Аўгуста Стрындберга, «Сны аб Беларусі» Уладзіміра Караткевіча, «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, «Не мой» Алеся Адамовіча.

Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся больш як у 40 фільмах.

  • 2018 У сузор’і Стральца
  • 2017 Акушэрка : Юрый Пятровіч
  • 2015 Плакучая іва
  • 2015 Адваротны бок месяца 2 : тамада
  • 2015 Непадкупны : замміністра рыбпраму
  • 2014 Старэйшая дачка
  • 2014 Замак на пяску : шэф
  • 2014 Алхімік. Эліксір Фаўста : Захар Сямёнавіч
  • 2013 Прывітанне ад «кацюшы» : генерал
  • 2013 Доктар Смерць : прафесар, кардыёхірург
  • 2013 Белыя ваўкі : Мікалай Міхайлавіч, бухгалтар
  • 2012 Санта Лючыя : суддзя
  • 2012 Паляванне на гаўляйтара : доктар
  • 2012 Адналюбы : эпізод
  • 2012 Белыя ваўкі : Мікалай Міхайлавіч — гал. бухгалтар будаўнічай кампаніі
  • 2011 ПіраМММіда : спец
  • 2010 Іронія ўдачы
  • 2010 Жураў-2 : пацукалоў
  • 2010 Пяты дзень | Фільм 1
  • 2009 Чалавек, які ведаў усё : Альберта Рызота
  • 2009 Сёмін : Лявіцын
  • 2009 Адступнікі | Фільм № 2
  • 2009 Інсайт : Арнольд Кандрацьевіч
  • 2009 Дэтэктыўнае агенцтва «Іван да Мар’я» : Крутаяраў
  • 2009 Справа аб ласкавым моры | Фільм № 8
  • 2009 Дастыш фантастыш : Квінта, бандыт
  • 2009 Вольф Месынг: Бачыўшы скрозь час : Фрыдман
  • 2007 Шчыт айчыны
  • 2007 Скульптар смерці : Таліеў
  • 2007 Дзевяць дзён да вясны : Урадовец
  • 2006 Лісты Феліні : маэстра Феліні (галоўная роля)
  • 2006 Знакі кахання | Signs of Love : эпізод
  • 2005 Тры талеры : пасол Францыі
  • 2004 Мужчыны не плачуць : Соін
  • 2004 Эрык XIV, фільм-спектакль : Ёран Персан
  • 2004 Кажыце грамчэй! За вамі сочаць… : Якаў Міхайлавіч, бухгалтар
  • 2003 Тартарэн з Тараскона : мэр горада
  • 2003 Неба і зямля
  • 2003 Паміж жыццём і смерцю : эпізод
  • 2003 Анастасія Слуцкая : баярын Хадасевіч
  • 2001 У жніўні 44-га : Берыя
  • 2000 Алхімікі : Суддзя
  • 1999 Паскораная дапамога 1 : мафіёзі
  • 1999 Чыстыя рукі | Серыя 6
  • 1999 Каменская-1 : Іштван Барташ
  • 2000 Смерць і крыху кахання | фільм 6
  • 1998 Забіць камедыяншчыка : Стожыч
  • 1998 Пракляты ўтульны дом : Шчапся, жыд-карчмар
  • 1998 Привет от Чарли-трубача : Зубаў
  • 1996 Птушкі бяз гнёздаў : Янка Геніюш
  • 1995 Пастка для зубра. Вітаўт
  • 1994 Пастка для зубра. Ягайла : Ягайпа
  • 1993 Чортавыя лялькі : Арчы Хоўп
  • 1992 Прыйдзі і віждзь : князь Ягайла
  • 1991 Хэппі энд
  • 1990 Ай лаў ю, Пятровіч : эпізод
  • 1988 Радавыя (фільм-спектакль) : тэлефаніст
  • 1988 Воля Сусвету : эпізод
  • 1983 Шчасце Нікіфара Бубнова : Саўка
  • 1980 Бусляня : эпізод
  • 1979 Задача з трыма невядомымі : сведка
  • 1978 Пуск
  • 1972 Пасля кірмашу : эпізод

Зноскі