Тутэйшыя (спектакль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тутэйшыя
Жанр трагікамедыя
Заснаваны на п'есы Янкі Купалы
Аўтар Янка Купала
Дырыжор Янка Купала
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Акцёры Віктар Манаеў
Зоя Белахвосцік
Марыя Захарэвіч
Генадзь Аўсяннікаў
Аляксандр Падабед
Працягласць каля 140 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 1990
Пастаноўкі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 1990—2010
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

«Тутэйшыя» — спектакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Напрыканцы спектаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасля рэферэндуму 1995 года, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара года спектакль быў фактычна забаронены. Пасля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 года Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спектакль ізноў знік на пэўны час з рэпертуару.

Да 125-годдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 года спектакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спектаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатра спрабавала не дапусціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фатаздымкі[3].

У маі 2010 года Пінігін абвясціў, што спектакль у яго пастаноўцы зняты з рэпертуару. Як патлумачыў загадчык літаратурны часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:

" Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спектакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спектакля не будзе. Увосень мінулага года міністр культуры Павел Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плануецца аднаўленне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спектакль мае свой век… Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага года будзе 52 гады. А яго герою ў п'есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але… Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спектакль, увесці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку…[4] "

На 23 верасня 2020 года плануецца вяртанне спектакля на сцэну. Раней меркавалася, што спектакль адновіцца ў чэрвені, але планы парушыла пандэмія каранавірусу, таму рэ-прэм'еру давялося перанесці[5].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

" «Тутэйшыя» — гэта не проста спектакль. Гэта цэлая эпоха, прычым не толькі ў нашым тэатральным існаванні, але — у беларускім культурным жыцці.
Леанід Дранько-Майсюк[6]
"

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]