Міхаіл Пятровіч Станюта
Міхаіл Пятровіч Станюта | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1974 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Стэфанія Міхайлаўна Станюта |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Пятровіч Станюта (1 кастрычніка 1881, Ігумен, цяпер Чэрвень Мінскай вобласці — 2 студзеня 1974, Мінск) — беларускі жывапісец, педагог. Бацька Стэфаніі Станюты.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—1911) ў Мінску, Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—1920). 3 1920 года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб’яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб’яднання мастакоў (1927—1930). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—1939). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмоленка Г. М. Станю́та Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ярмоленка Г. М. Станю́та Міхаіл Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Стэфанія Станюта: «Мой тата ва ўсім быў мастаком…» Архівавана 18 кастрычніка 2021.