Міхаіл Пятровіч Сыдзько
Міхаіл Пятровіч Сыдзько | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (18) верасня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1983 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Пятровіч Сыдзько́[1] (18 верасня 1906, Гомельская вобласць — 30 красавіка 1983, Гомельская вобласць) — камандзір 1164-га стралковага палка, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 верасня 1906 года ў вёсцы Сініцкае Поле, цяпер Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1938 года. Скончыў 7 класаў. Працаваў у вёсцы.
У Чырвонай Арміі з 1928 года. У 1936 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у горадзе Віцебск. Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь 1939 года.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г.: палітрук роты, камісар, камандзір роты. У 1943 годзе скончыў курсы «Стрэл». Ваяваў пад Сталінградам, удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі і Украіны, ваяваў у Крыме, Прыбалтыцы, Германіі.
Камандзір 1164-га стралковага палка падпалкоўнік Сыдзько вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма.
1 лістапада 1943 года 1164-й стралковы полк пачаў пераправу праз возера Сіваш ў раёне мыса Джангар. Мыс Джангар быў вызвалены ад ворага, дзякуючы чаму байцы дывізіі хутка авалодалі раёнам Чыгары. Наступаючы ў бок вёскі Воінка, савецкія воіны да канца дня значна прасунуліся і вызвалілі сяло Тархан. На наступны дзень у ходзе жорсткіх баёў савецкія войскі вымушаныя былі часова пакінуць вёскі Тархан і Омашэўка, але ўтрымалі плацдарм на паўднёвым беразе Сіваша. Неўзабаве туды на надзіманых лодках і лодочных паромах пераправіліся часткі 10-га стралковага корпуса. Калі пачалася Крымская наступальная аперацыя, тарханскі кірунак быў абраны для нанясення галоўнага ўдару па ворагу. Камандзір палка падпалкоўнік Сыдько увесь час знаходзіўся ў баявых парадках, умела арганізоўваў адлюстраванне варожых контратак, удзельнічаў у баях.
З 9 красавіка па 9 мая 1944 года ў ходзе Крымскай наступальнай аперацыі полк пад яго камандаваннем ішоў у авангардзе дывізіі. У ноч на 9 красавіка полк уброд перайшоў возера Айгульское і нанёс удар у фланг ворага, чым спрыяў далейшаму прасоўванню 63-га стралковага корпуса.
У ходзе далейшых баёў полк вызваліў шэраг населеных пунктаў, нанёс праціўніку значны ўрон. 5 мая 1944 года пачаў штурм севастопальскіх умацаванняў у раёне Сапун-горы і ў ліку першых 9 мая уварваўся ў Севастопаль.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, падпалкоўніку Сыдзько Міхаілу Пятровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
У 1948 годзе скончыў курсы пры Ленінградскім ваенна-палітычным вучылішчы, у 1949 годзе — Курсы ўдасканальвання каманднага саставу. З 1954 палкоўнік Сыдзько — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзесяццю медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр 30 красавіка 1983 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем М. П. Сыдзько названыя вуліцы ў гарадскім пасёлку Лельчыцы і ў горадзе Рэчыца. Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Лельчыцы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои боёв за Крым. — Симферополь: Таврия, 1972. (руск.)
- Сыдзько́ Міхаіл Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 160. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Михаил Петрович Сыдько на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 30 красавіка
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Рэчыцы
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Палкоўнікі СССР