Надзея Іванаўна Прышчэп
Надзея Іванаўна Прышчэп | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1950 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мадэльер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Надзея Іванаўна Прышчэп (нар. 24 кастрычніка 1950) — беларуская мадэльерка і выкладчыца. Член Беларускага саюза дызайнераў. Дацэнт Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладчыца ФСК БДУ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут як мастачка па касцюму. З 1975 па 1996 год працавала ў Беларускім рэспубліканскім Доме мадэляў.
Распрацоўвала калекцыі мадэляў для швейных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі: Полацкай швейнай фабрыкі, Гродзенскай швейнай фабрыкі, Бабруйскай швейнай фабрыкі, а яшчэ для фабрык мастацкіх вырабаў Магілёва, Бабруйска, Віцебска, Гомеля і інш.
З 1985 года працуе ў групе перспектыўнага мадэлявання Беларускага цэнтра моды.
Аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў для тэатральных спектакляў: «Камедыя» (сцэнарыст і рэжысёр У. В. Рудаў, Беларускі Дзяржаўны Маладзёжны Тэатр, Альтэрнатыўны тэатр, Мінск); «Царства зямное» (па п’есе Т. Уільямса, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск).
Па замове Белтэлерадыёкампаніі распрацаваны касцюмы і візуальны імідж заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Спірыдовіч, якая вядзе Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
З 1996 па 2000 год выкладала ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы.
З 1997 па 2018 год была дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Выкладала дысцыпліны — «асновы кампазіцыі і касцюма», «дызайн-праектаванне касцюма» і інш.
Эксперт Міжнароднага конкурсу «Асамблея Моды» (Масква — Лондан — Парыж — Берлін).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1987 год — дыпламант «Усесаюзнага фестывалю моды-87 у Маскве».
- 1988 год — дыпламант «I Рэспубліканскага фестывалю моладзевай моды ў Мінску».
- 1988, 1989 — удзельніца Брытана-савецкіх месячнікаў, якія праходзілі на ВДНГ БССР у Мінску.
- 2000 — лаўрэатка фестывалю-конкурсу моды «Мадэль года-2000» у Мінску з калекцыяй «Андэграўнд».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]https://bsu.by/by/employee/69450-d/infarmatsyya Архівавана 10 сакавіка 2023.
https://nastgaz.by/stylyovae-slova-bdu/
https://fsc.bsu.by/ru/prishhep-nadezhda-ivanovna/ Архівавана 10 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мадэльеры Беларусі