Народны фронт
Народны фронт — палітычны рух. Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я гады, выступалі супраць фашызма і вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 1936—1938, Іспаніі ў 1936—1939, Чылі ў 1938—1941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У гады Другой сусветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.
У савецкіх рэспубліках
[правіць | правіць зыходнік]У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэнне. Афіцыйна дзейнасць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазней яны пачалі ставіць пытанне пра выхад саюзных рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнай палітычнай сілай і кіраўнікамі дысідэнцкага руху[крыніца?], яны вымагалі большай аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасля і незалежнасці. Яны таксама сталі асноўнай альтэрнатывай Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Арменіі ды Азербайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.
Рэспубліка | Назва нацыянальнага руху | Дата заснавання |
---|---|---|
Азербайджанская ССР | Народны фронт Азербайджана | ліпень 1988 |
Армянская ССР | Карабахскі камітэт | люты 1988 |
Беларуская ССР | Беларускі народны фронт «Адраджэнне» | чэрвень 1989 |
Грузінская ССР | Камітэт нацыянальнага выратавання | кастрычнік 1989 |
Казахская ССР | Рух «Невада — Сяміпалацінск» | люты 1989 |
Кыргызская ССР | Адкрытасць (Ашар) | ліпень 1989 |
Латвійская ССР | Народны фронт Латвіі | ліпень 1988 |
Літоўская ССР | Саюдзіс | чэрвень 1988 |
Малдаўская ССР | Народны фронт Малдовы | травень 1989 |
Расійская СФСР | Дэмакратычная Расія | 1990 |
Узбекская ССР | Еднасць (Бірлік) | лістапад 1988 |
Украінская ССР | Народны Рух Украіны | лістапад 1988 |
Таджыкская ССР | Адкрытасць (Ашкара) | чэрвень 1989 |
Туркменская ССР | Еднасць (Агзыбірлік) | студзень 1990 |
Эстонская ССР | Рахварыннэ | ліпень 1988 |
Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах
[правіць | правіць зыходнік]- Народны фронт (Францыя)
- Народны фронт (Сенегал)
- Народны фронт (Іспанія)
- Народны фронт (Маўрытанія)
- Народны фронт (Чылі)
- Народны саюз (Чылі)
- Народны фронт Індыі
- Народны фронт (Філіпіны)
- Народны фронт за вызваленне Амана
- Народны фронт за вызваленне Бахрэйна
- Народны фронт за вызваленне Палесціны
- Народны Дэмакратычны фронт (Італія, 1948)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |